-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы сучаснага літаратуразнаўства»
25 лютага на філалагічным факультэце прайшла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы сучаснага літаратуразнаўства», якую падрыхтавала кафедра беларускага літаратуразнаўства. З прывітальным словам перад удзельнікамі канферэнцыі выступілі дэкан філалагічнага факультэта Фелькіна Вольга Антонаўна і загадчык кафедры беларускага літаратуразнаўства Сенькавец Уладзімір Адамавіч. Удзельнікаў канферэнцыі віталі вядомы ў Беларусі спявак Віталій Пракаповіч і ўдзельнікі вакальнай студыі «7 НОТ» пад кіраўніцтвам таленавітага педагога Мурзіной Наталлі Алегаўны.
Пленарнае пасяджэнне пачалося дакладам доктара гістарычных навук, прафесара кафедры філасофіі нашага ўніверсітэта Ляпешкі Барыса Міхайлавіча «Методология и литература: грани общего и особенного». У працы пленарнага пасяджэння прынялі ўдзел дактары філалагічных навук, прафесары кафедры беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Швед Іна Анатольеўна і Мельнікава Зоя Пятроўна, а таксама кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчыца кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Гоўзіч Ірына Мікалаеўна.
На канферэнцыі працавала шэсць секцый, на якіх былі абмеркаваны розныя праблемы сучаснай філалагічнай навукі. Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых матэрыялаў.
Кафедра беларускага літаратуразнаўства