-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 37-01-29
+375 29 21-06-115
int@brsu.by - Services
Выстава «Малая Радзіма ў жыцці і творчасці»
11 красавіка 2016 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адкрылася выстава «Малая Радзіма ў жыцці і творчасці», прымеркаваная да 60-годдзя доктара гістарычных навук, прафесара, прафесара кафедры гісторыі славянскіх народаў Андрэя Аляксандравіча Гарбацкага. На выставе прадстаўлены яго навуковыя, вучэбна-метадычныя выданні, мастацкія фатаграфіі.
Да адкрыцця выставы была прымеркавана творчая сустрэча з юбілярам, у ходзе якой прысутныя даведаліся пра яго шлях у навуку, цікавыя факты з працоўнай біяграфіі і даследчыцкіх пошукаў. Вядучы мерапрыемства – доктар гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў А.М. Вабішчэвіч – падкрэсліў дасягненні прафесара А.А. Гарбацкага ў распрацоўцы праблем гісторыі стараабрадніцтва і Праваслаўнай царквы, пытанняў гістарычнага краязнаўства і сацыяльна-культурнай антрапалогіі, у падрыхтоўцы вучэбна-метадычных выданняў па гісторыі рэлігіі. Калегі па працы, студэнты гістарычнага факультэта, супрацоўнікі ўстаноў культуры ў сваіх выступленнях адзначылі станоўчыя прафесійныя і асабістыя якасці прафесара, пажадалі яму далейшых творчых поспехаў.
Выстава размешчана ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага (бульвар Касманаўтаў, 48, 3 паверх).
Кафедра гісторыі славянскіх народаў