-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Кніжныя выставы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства
Кніжныя выставы чакаюць сваіх наведвальнікаў у бібліятэцы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. У гэтым годзе яны прысвечаны Дню беларускага пісьменства 4 верасня.
На паліцах можна знайсці творы вядомых беларускіх даследчыкаў і кнігавыдаўцоў, прыгожыя фотаальбомы з краявідамі нашай краіны, а таксама выданні, прысвечаныя мовазнаўству і вытокам беларускай мовы, сярод якіх «З гісторыі Беларусі», «Асветнікі і мысліцелі Беларусі», «З кніжнай спадчыны Беларусі», «Беларусь – зямля песняроў», «Мой Францыск Скарына», «Сучаснае беларускае слова», «Сучаснае народнае слова», а таксама шмат іншых.
Пазнаёміцца з гэтымі кнігамі можна на экспазіцыях: «Пісьменства і друк Беларусі – крыніца культуры і духоўнасці» (чытальная зала № 1), «Светачы зямлі Беларускай» (чытальная зала № 2), «Ад бяросты да інтэрнэта» (аўд. 206 вучэбнага корпуса № 1), а таксама «Скарбы сучаснага кнігавыдання» (аўд. 201 вучэбнага корпуса № 1).