-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Прэзентацыя кнігі пра бежанства ў гады Першай сусветнай вайны
29 верасня 2016 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя кнігі дзеяча беларускай культуры ў Польшчы Дарафея Фіёніка “Бежанства. Дарога і павароты. 1915–1922”, у якой удзельнічалі супрацоўнікі ўстаноў культуры, а таксама выкладчыкі і студэнты гістарычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Падчас прэзентацыі аўтар не толькі распавёў аб сваёй больш чым 20-гадовай збіральніцкай працы над успамінамі бежанцаў Падляшша ў час Першай сусветнай вайны, але і пра зборнік “Бельскі гасцінец”, іншыя гістарычныя, этнаграфічныя і краязнаўчыя працы. Удзельнікі змаглі паглядзець мультымедыйную прэзентацыю фотадакументаў з кнігі, дакументальную стужку з жывымі галасамі бежанцаў.
Вядучы мерапрыемства – доктар гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў А.М. Вабішчэвіч – адзначаў унікальнасць і даступнасць гэтага выдання, заснаванага на шырокім коле крыніц (асабліва матэрыялаў з архіваў і прыватных (сямейных) збораў, успамінаў людзей), выкарыстанні беларускай, польскай, рускай моў і падляшскай гаворкі. Прысутныя пажадалі аўтару далейшых поспехаў у захаванні традыцыйнай і духоўнай культуры беларусаў суседняга Падляшша.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў