-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
ІІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Моўная адзінка ў кантэксце часу»
18 лістапада 2016 года на філалагічным факультэце была праведзена ІІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Моўная адзінка ў кантэксце часу». Арганізатарам канферэнцыі выступіла кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі. У праграме канферэнцыі – каля 60 дакладаў і выступленняў. Геаграфія канферэнцыі – Беларусь (Віцебск, Мінск, Гродна, Гомель, Пінск), Украіна (Вінніца, Цярнопаль, Кіеў, Хмяльніцкі, Днепрапятроўск, Запарожжа), Венгрыя (Будапешт). Да канферэнцыі далучыліся аспіранты, магістранты, студэнты.
«Наша канферэнцыя – спроба асэнсаваць мову як сродак спасціжэння не толькі нацыянальнай культуры, але і культуры сусветнай», – акрэсліла мэту пасяджэння ў сваім уступным слове загадчык кафедры беларускага мовазнаўства і дыялектлаогіі Л.В. Леванцэвіч. З цікавасцю слухаліся даклады пра сувязь роду Ніны Мацяш і венгерскіх каралёў Маціяшаў; пра навуковыя даследаванні моваведаў Берасцейшчыны аб моўных асаблівасцях мастацкіх твораў пісьменнікаў рэгіёна.
Падчас працы секцый абмяркоўваліся пытанні сэнсавай глыбіні моўнай адзінкі, дынамікі слова, методыкі выкладання мовы, устойлівасці і няўстойлівасці моўнай адзінкі, анамастычнай прасторы і інш.
Кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі