-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Прэзентацыя манаграфіі прафесара Антонія Мірановіча
10 лістапада 2011 года адбылася прэзентацыя новай кнігі прафесара, доктара хабілітаванага, загадчыка кафедры гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Універсітэта ў Беластоку (Польшча) Антонія Мірановіча – “Biskupstwo turowsko-pińskie w XI–XVI wieku” (Тураўска-Пінскае епіскапства ў XI–XVI (Białystok, 2011. – 358 s.).
Прафесар А. Мірановіч з’яўляецца аўтарытэтным вучоным у Польшчы і за яе межамі па гісторыі Праваслаўнай Царквы, яму належыць аўтарства 35 манаграфій і больш за 250 артыкулаў.
На сустрэчы з аўтарам прысутнічалі студэнты гістарычнага факультэта, выкладчыкі ўніверсітэта, музейныя работнікі, журналісты. Рэктар універсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар М.Э. Часноўскі даў высокую ацэнку навуковай і грамадскай дзейнасці прафесара А. Мірановіча, падзяліўся асабістымі ўражаннямі ад знаёмства з ім. Свае меркаванні адносна новай манаграфіі выказалі прафесар, доктар гістарычных навук А.А. Гарбацкі, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў, доктар гістарычных навук А.М. Вабішчэвіч, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры, доктар педагагічных навук (Расія) М.П. Жыгалава, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі славянскіх народаў А.М. Свірыд. У прэзентацыі кнігі прымаў удзел і архімандрыт, доктар хабілітаваны, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта Варсанофій (Дарашкевіч).
Усе прысутныя пажадалі аўтару манаграфіі паспяховага здзяйснення яго чарговых навуковых планаў. Прафесар А. Мірановіч мяркуе заняцца гісторыяй іншых праваслаўных епархій, у тым ліку Брэсцкай.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў