Лекцыі для гродзенскіх студэнтаў

14–15 кастрычніка 2020 г. доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў Вабішчэвіч Аляксандр Мікалаевіч прачытаў цыкл лекцый для студэнтаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Заняткі праводзіліся ў рамках праграмы “Запрошаны прафесар”, якая рэалізуецца ў гэтай ВНУ у адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Адукацыя і маладзёжная палітыка на 2016–2020 гг.”.

Вучэбны матэрыял выкладаўся ў межах прадметаў “Гісторыя Беларусі”, “Эканамічная гісторыя Беларусі”, спецкурсаў “Гродназнаўства”, “Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921–1939 гг.)”. Лектар закранаў актуальныя аспекты айчыннай гісторыі, мінулага Берасцейшчыны, падзяліўся вынікамі ўласных навуковых даследаванняў. Студэнты-“купалаўцы” праяўлялі інтарэс не толькі да тэматыкі лекцый, але і зацікаўлена пыталіся пра БрДУ імя А. С. Пушкіна, гісторыю і сучаснасць тысячагадовага горада Брэста.

Кафедра гісторыі славянскіх народаў

Share:

Information export support website

Official website about higher education in the Republic of Belarus for foreign citizens

The Centre for International Relations of the Ministry of Education of the Republic of Belarus