-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Адкрыты конкурс чытальнікаў "Таямніцы слова і думкі"
27 лютага 2012 года адбыўся адкрыты конкурс чытальнікаў "Таямніцы слова і думкі", які ўжо стаў традыцыйным. Сёлета ён быў прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Я. Купаля і Я. Коласа.
У конкурсе прынялі ўдзел студэнты вышэйшых навучальных устаноў Брэсцкай вобласці, навучэнцы школ, ліцэяў і гімназій г. Брэста. Пераможцы вызначаліся ў двух аддзяленнях – выканаўчым і аўтарскім.
У першым з іх пераможцамі сталі Кацярына Цабрук (сацыяльна-педагагічны факультэт БрДУ імя А.С. Пушкіна) і Ангеліна Дземідзюк (ДУА "Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М. Машэрава"). Другое месца падзялілі Вікторыя Атрошчанка (ДУА "Ліцэй № 1 імя А.С. Пушкіна") і Таццяна Чмель (філалагічны факультэт БрДУ імя А.С. Пушкіна). Трэцяе месца было прысуджана Лізавеце Чабурка (ДУА "Гімназія № 6 імя маршала Савецкага Саюза Г.К. Жукава") і Ўладзіславу Гоціну (ДУА "СШ № 26 г. Брэста").
У аўтарскім аддзяленні перамагла Юлія Пятровіч (юрыдычны факультэт БрДУ імя А.С. Пушкіна). Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі Крысціна Леснік (філалагічны факультэт БрДУ імя А.С. Пушкіна) і Андрэй Ганчар (факультэт банкаўскай справы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта).
Арганізатарамі конкурсу былі аддзел выхаваўчай працы з моладдзю, філалагічны факультэт, студэнцкі клуб, прафсаюзны камітэт студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.
Арганізацыйны камітэт