90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Калесніка

17 верасня 2012 года Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна святкаваў 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Калесніка – выдатнага дзеяча беларускай культуры, вучонага, пісьменніка, аднаго з першых сваіх прафесараў.

Кіраўніцтва ўніверсітэта, калегі, вучні, былыя студэнты сустрэліся на зямлі, якую любіў У.Калеснік. Удзельнікі святкавання праехалі вуліцай імя У.Калесніка, мясцінамі, што ён любіў, наведалі месца яго вечнага спачыну (Плоска).

Падчас творчай сустрэчы “Чалавек Адраджэння” ў Адукацыйна-асветным цэнтры імя У.Калесніка аб светлай памяці юбіляра гаварылі рэктар універсітэта, прафесар М.Э.Часноўскі, дэкан філалагічнага факультэта В.А.Фелькіна, загадчык кафедры беларускага літаратуразнаўства З.П.Мельнікава, вучні У.Калесніка, сярод якіх – выдатны беларускі паэт Алесь Разанаў, першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалогіі Брэсцкага аблвыканкама І.У.Гетман і інш. У Цэнтры сабраліся тыя, хто шануе памяць У.Калесніка: студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта, настаўнікі, супрацоўнікі бібліятэк, пісьменнікі, журналісты. Гучалі любімыя песні і вершы Уладзіміра Калесніка ў выкананні студэнтаў філалагічнага факультэта. Успаміны аб гэтай незвычайнай постаці, свае вершы чыталі і тыя, хто лічыць сябе вучнямі Уладзіміра Андрэевіча, сябрынаю “Берасцейскага вогнішча”.

Святкаванне юбілею У.Калесніка працягваецца – 28 верасня 2012 года адбудуцца VІІІ Калеснікаўскія чытанні.

Філалагічны факультэт

Share:

Information export support website

Official website about higher education in the Republic of Belarus for foreign citizens

The Centre for International Relations of the Ministry of Education of the Republic of Belarus