-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Майстар-клас “Беларуская пісанка”
Напярэдадні Вялікадня ў Адукацыйна-асветным цэнтры імя У.Калесніка ў рамках прэзентацыі студэнцкага праекта “Пісанка, маляванка, драпанка…”, падрыхтаванага студэнтамі філалагічнага факультэта 4-га курса Вольгай Дубейка і Кацярынай Смірновай, адбыўся майстар-клас “Беларуская пісанка”, які правяла для ўсіх зацікаўленых старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі эстэтычнай адукацыі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, член Саюза мастакоў Беларусі Марына Уладзіміраўна Марчук.
Прысутным было цікава даведацца пра мастацтва аздабляць велікодныя яйкі, пра разнастайныя тэхнікі роспісу беларусаў і іншых славянскіх народаў. Марына Уладзіміраўна паказала, як робяцца пісанкі, а студэнты не толькі назіралі за майстэрствам мастачкі, але і самі паспрабавалі зрабіць пісанку. Гэты, здавалася б, няхітры занятак, якім валодалі нашы бабулі і прабабулі, выклікаў цікавасць з боку студэнтаў і паказаў, як многа душы, таленту і натхнення патрабуе ён.
Сустрэча з Марынай Уладзіміраўнай дазволіла на практыцы адкрыць сэнс слоў пісанка, маляванка, крашанка, драпанка, даведацца пра таямнічую мову арнаменту, далучыцца да самабытнай культуры беларусаў.
Кафедра беларускага мовазнаўства