Рэгіянальны метадычны семінар “Урок роднай мовы: традыцыйнае і новае”

7 мая 2013 года ў аўдыторыі імя прафесара Г.М.Малажай на філалагічным факультэце адбыўся рэгіянальны метадычны семінар “Урок роднай мовы: традыцыйнае і новае”. Падчас семінара былі актуалізаваны праблемы выкарыстання інавацыйных тэхналогій у сучасным адукацыйным працэсе. Сваімі меркаваннямі падзяліліся выкладчыкі кафедры беларускага мовазнаўства, студэнты, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Берасцейшчыны.

Студэнты-філолагі мелі магчымасць пазнаёміцца з вопытам Галіны Уладзіміраўны Ныч, настаўніцы гімназіі №6 г.Брэста, Жанны Мікалаеўны Казак, настаўніцы гімназіі №1 г.Брэста, Жанны Мікалаеўны Гнуда, настаўніцы СШ №29 г.Брэста. Эфектыўнасць выкарыстання камп’ютарных тэхналогій на ўроках беларускай мовы дэманстравала настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі г.Белаазёрска Галіна Васільеўна Скарына.

Знаёмства з вопытам творчых настаўнікаў было для студэнтаў не толькі далучэннем да практыкі гарманічнага спалучэння класічнага ўрока з сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі, але і своеасаблівым запрашэннем да самаадукацыі, самаразвіцця і рэалізацыі свайго ўласнага творчага патэнцыялу.

Кафедра беларускага мовазнаўства

Share:

Information export support website

Official website about higher education in the Republic of Belarus for foreign citizens

The Centre for International Relations of the Ministry of Education of the Republic of Belarus