Лекцыі прафесара Антонія Мірановіча па гісторыі хрысціянства

З 27 лістапада да 1 снежня 2017 г. доктар хабілітаваны, прафесар Антоній Мірановіч (Беластоцкі ўніверсітэт) прачытаў на гістарычным факультэце курс лекцый «Выбраныя праблемы па гісторыі хрысціянства ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе». На занятках прысутнічалі студэнты спецыяльнасці «Гісторыя (рэлігій)», магістранты, выкладчыкі.

Прафесар А. Мірановіч з’яўляецца аўтарытэтным вучоным па гісторыі Праваслаўнай Царквы ў Польшчы і за яе межамі. Яму належыць аўтарства 55 манаграфій, кніг і больш за 500 артыкулаў. У БрДУ імя А.С. Пушкіна А. Мірановіч неаднаразова ўдзельнічаў у працы навуковых канферэнцый, прэзентаваў кнігу пра Тураўска-Пінскае епіскапства ў XI–XVI стагоддзях, уваходзіць у міжнародную раду часопіса «Веснік Брэсцкага ўніверсітэта».

Хрысціянізацыя ў цэнтральна- і ўсходнееўрапейскім рэгіёне, узнікненне епархій на беларускіх землях, праваслаўная культура на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды, складаныя лёсы духавенства і вернікаў ў ХХ стагоддзі – гэтыя і іншыя праблемы лекцыйнага курсу выклікалі асаблівы інтарэс з боку слухачоў. Лектар актыўна выкарыстоўваў матэрыялы сваіх навуковых выданняў, прыводзіў цікавыя звесткі з уласнага жыцця і наведвання праваслаўных святыняў розных краін, ахвотна адказваў на пытанні студэнтаў.

Кафедра гісторыі славянскіх народаў

Поделиться: