Гарнуся душою да слова. Прэзентацыя кнiгi перакладаў Нiны Мацяш
У гэтай кнізе Ніна Мацяш – самабытная паэтка і перакладчыца – адкрывае непаўторны свет украінскай паэзіі. Беларускай мовай гучыць паэтычны перазоў душ таленавітых творцаў. У перастварэннях Ніны Мацяш – галасы блізкіх ёй па духу ўкраінскіх аўтараў – Тараса Шаўчэнкі, Лэсі Украінкі, Аляксандра Гаўрылюка, Маі Львовіч, Ліны Кастэнкі, Аляксандры Кавалёвай, а таксама валынскіх пісьменнікаў. Гэта слова любові да сваёй зямлі шляхетных постацяў нацыянальнага Адраджэння, якіх яднае ў прасторы і часе воля, годнасць, незалежнасць. Гэта ўкраінска-беларускія перазовы, у якіх – высокая духоўнасць і высокая паэзія.