Творы У. Калеснiка

Спампаваць

Час і песні
Літаратурныя нарысы і партрэты

Калеснік Уладзімір

Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1962
Выдавецтва: Дзяржаўнае выдавецтва БССР
Аб'ём: 240 с.

Змест гэтай кніжкі складаюць нарысы асобных з'яў літаратурнага жыцця былой Заходняй Беларусі і партрэты некаторых пісьменнікаў. Тут Міхась Васілёк, і Алесь Салагуб, Мікола Засім, і Аляксандр Гаўрылюк. Апрача таго зроблены грунтоўны аналіз падзей, якія зрабілі вялікі ўплыў на развіццё беларускага літаратурнага руху. Гэтую кніжку можна разглядаць як працяг іншага зборніка - “Паэзія змагання”. Але нават абедзве гэтыя кнігі не даюць поўнага адлюстравання з’яў і падзей, а таксама постацяў, якія спрычыніліся да развіцця літаратурнага руху ў Заходняй Беларусі першай паловы ХХ стагоддзя.

Спампаваць

Доўг памяці

Калеснік Уладзімір

Месца выхаду: Берасце
Дата выхаду: 2005
Рэдактар: Брыль Янка, Баранава Т.М.
Выдавецтва/ друкарня: ААТ "Брэсцкая друкарня"
ISBN: 985-6665-75-2

Наклад: 700 ас.

Кнігай успамінаў “Доўг памяці” У. Калеснік пашанотна сплочвае доўг сваім бацькам, сялянам-працаўнікам, якія марылі бачыць сына адукаваным, настаўнікам, што абудзілі ў яго душы прагу пазнання і дар прыгажосці, якія сам У. Калеснік шчодра сеяў на палетку беларускай філалогіі, у сэрцах многіх пакаленняў вучняў і паслядоўнікаў... Але найперш яго кніга – помнік юнакам і дзяўчатам, якія разам з ім з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны баранілі Бацькаўшчыну і гінулі за яе.

Спампаваць

Янка Брыль
Нарыс жыцця і творчасці

Калеснік Уладзімір

Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1990
Рэдактар: Сяржант Т.Р.
Выдавецтва: Народная асвета
Выдавецкая сэрыя: Народныя пісьменнікі БССР
Памеры: 255 с., 21см
ISBN 5-341-00148-6

Наклад: 17000 ас.

У кнізе глыбока аналізуецца творчасць выдатнага майстра беларускай прозы Янкі Брыля, раскрываюцца адметнасць яго таленту, вытокі творчасці. Адрасавана вучням і шырокаму колу чытачоў.

Спампаваць

Я з вогненнай вёскі...

Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік

Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1975
Выдавецтва: Мастацкая літаратура
Рэдактар: В. С. Сёмуха
Мастак: А. М. Кашкурэвіч
Мастацкі рэдактар: А. І. Труханава
Аб'ём: 448 с., іл. і 2 гібкімі пласцінкамі
Наклад: 10000 ас.

Гэта дакументальная трагедыя, кніга-памяць, жывы голас людзей, што былі спалены, забіты разам з сям’ёй, разам са сваёй вёскай, і якія – жывуць. Дзясяткі кіламетраў магнітафонных запісаў – расказы больш як трохсот непасрэдных сведкаў хатынскіх трагедый – склалі змест гэтай кнігі. Тысячы кіламетраў дарог – асфальтаваных, палявых, лясных – звязваюць іх, ахвяры фашысцкіх зверстваў.  Расказваюць цудам ацалелыя людзі з тых 147 вёсак, у якіх на працягу 1970–1973 гадоў пабывалі аўтары кнігі, аб’ездзіўшы трыццаць пяць раёнаў рэспублікі. Людзі з вогненных вёсак сабраліся тут, каб сведчыць, пытацца, судзіць, каб расказаць тое, пра што ведаць – страшна, а забыцца – небяспечна.

Спампаваць

Лёсам пазнанае
Выбраныя літаратурныя партрэты і нарысы

Калеснік Уладзімір

Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1982
Рэдактар: Разанаў А.С.
Мастацкі рэдактар: Казлоў М.Р.
Выдавецтва: Мастацкая літаратура
Аб'ём: 558 с.
Наклад: 5000 ас.

Кніга складаецца з выбраных літаратурных партрэтаў і нарысаў, прысвечаных пісьменнікам, якія пачыналі свае шляхі ў былой Заходняй Беларусі. Чытач знойдзе тут партрэты Гальяша Леўчыка, Міхася Васілька, Алеся Салагуба, Міколы Засіма, нарысы і эсэ пра Піліпа Пестрака, Максіма Танка, Янку Брыля, а таксама пра ўкраінскага паэта Аляксандра Гаўрылюка і польскага пісьменніка і перакладчыка Яна Гушчу, чыя дзейнасць пралівае святло на наша творчае пабрацімства.

Спампаваць

Максім Танк
Нарыс жыцця і творчасці

Калеснік Уладзімір

Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1981
Рэдактар: Разанаў А.
Выдавец: Мастацкая літаратура
Выдавецтва/ друкарня: Мастацкая літаратура
Памеры: 189с., 4 л. іл., 17 см

Наклад: 6000 ас.

У кнізе разглядаецца жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі Максіма Танка, аналізуюцца многія вершы і паэмы, даследуецца паэтычнае майстэрства. Кніга адрасуецца выкладчыкам беларускай літаратуры, студэнтам, школьнікам.

Між тых палёў... = Śród takich pól...
Пра зямлю, што натхняла Міцкевіча

Янка Брыль, Уладзімір Калеснік

Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1967
Тэкст на беларускай мове і пераклад Янкі Брыля
Фотаздымкі Уладзіміра Калесніка
Мастак: Арлен Кашкурэвіч
Рэдактар: Т. Сабаленка
Мастацкі рэдактар: А. Яўменаў
Выдавецтва: Беларусь
Аб'ём: 160 с.: іл.
Наклад: 17500 ас.

Фотаальбом прысвечаны Адаму Міцкевічу, той прыгожай зямлі, што натхніла яго на вялікае чалавечае слова. Той, хто пабываў у родных мясцінах Адама Міцкевіча, старонкі гэтыя яшчэ раз напомняць пра незабыўныя малюнкі і пачуцці. А хто не быў яшчэ на Навагрудчыне, а толькі ўзяў у рукі гэты альбом – няхай пачуе шчырае беларускае “калі ласка” і пабывае там – абавязкова.
"Маленства край! Ты. з намі да сканання — Чысты, святы, як, першае каханне"... Так гаварыў пра Навагрудчыну Адам Міцкевіч -  геніяльны паэт, творчасць якога ўзбагаціла, упрыгожыла культуру ўсяго чалавецтва. Гаворачы пра Наваградчыну, Адам Міцкевіч думаў не толькі пра той куток, дзе ён нарадзіўся, дзе прайшлі яго маленства і юнацтва,— ён думаў пра Беларусь, па ёй тужыў у сваіх блуканнях на чужыне — ад Пецярбурга да Бахчысарая, ад Парыжа да Канстанцінопаля.

Спампаваць

Паэзія змагання
Максім Танк і заходнебеларуская літаратура

Калеснік Уладзімір

Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1959
Рэдактар: Крайко В.
Мастацкі рэдактар: Прагін Л. Я.
Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва БССР
Выдавецтва/ друкарня: Дзяржаўнае выдавецтва БССР
Памеры: 252 с., 21 см

Наклад: 7000 ас.

У кнізе даецца манаграфічнае апісанне давераснёўскай творчасці Максіма Танка на фоне літаратурнага жыцця буржуазнай Польшчы і былой Заходняй Беларусі. Асвятляюцца школьныя гады паэта, выяўляюцца нацыянальныя вытокі ягонай паэзіі, даецца перыядызацыя творчасці на фоне развіцця заходнебеларускай гісторыі і літаратуры. У кнізе разглядаецца фармаванне эстэтычных і літаратурных поглядаў Максіма Танка, акрэсліваецца індывідуальны воблік ягонай паэзіі, мастацкае наватарства ягонай творчасці.

Спампаваць

Пасланец Праметэя
Дакументальная аповесць

Калеснік Уладзімір

Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1984
Рэдактар: Ідэльсон У. Б.
Выдавец: Юнацтва
Выдавецтва/ друкарня: Юнацтва
Памеры: 160 с, 4 л. іл.

Наклад: 12000 ас.

У кнізе расказваецца пра жыццё і дзейнасць Анатоля Альшэўскага, сакратара ЦК камсамола былой Заходняй Беларусі, паплечніка Веры Харужай. Жыццёвыя шляхі героя аповесці паказаны ў цеснай сувязі з рэвалюцыйным рухам, з барацьбой працоўных за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.

Спампаваць

Тварэнне легенды
Літаратурныя партрэты і нарысы

Калеснік Уладзімір

Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1987
Рэдактар: Давыдзенка Н. А.
Мастак: М. Я. Шкурпіт
Мастацкі рэдактар: Цароў А. І.
Выдавецтва: Мастацкая літаратура
Аб'ём: 431 с.: іл.
Наклад: 2700 ас.

Кніга прысвечана Ф. Скарыну, м. Гусоўскаму, Я. Купалу і іншым выдатным постацям беларускай культуры і літаратуры. Кнігу яднае пытанне пра ўдзел мастакоў слова ў тварэнні нацыянальна-вызваленчай і рэвалюцыйнай свядомасці – духоўнай асновы адраджэння і гістарычнага ўзыходжання народа. Вызваленчыя ідэі часта прымаюць у мастацкіх творах вобразную форму міфаў, легенд, сімвалаў – адсюль і назва кнігі. Аўтар спрабуе выявіць сацыяльныя, этычныя і эстэтычныя ідэалы, якія будзілі беларусаў, вучылі станавіцца народам, карысным у свабоднай сям’і чалавецтва.

Спампаваць

Усё чалавечае
Літаратурныя партрэты, артыкулы, нарысы

Калеснік Уладзімір

Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1993
Выдавецтва: Мастацкая літаратура
Рэдактар: Н. А. Давыдзенка
Мастак: В. А. Губараў
Мастацкі рэдактар: А. І. Цароў
Аб'ём: 381 с.
Наклад: 3700 ас.
ISBN: 5-340-00932-7

Кнігу складаюць партрэты і эсэ, прысвечаныя дзеячам беларускай культуры і літаратуры – Р. Шырму, В. Таўлаю, У. Караткевічу, а таксама мастацкаму слову Я. Брыля, А. Разанава, Н. Мацяш, А. Карпюка. Асаблівую цікавасць уяўляе нарыс “Пражскі эпісталярый”, у якім аўтар дае шырокую панараму літаратурнага, культурнага і палітычнага жыцця Беларусі 20–30-х гг. і ўдзелу ў ім літаратараў, асветнікаў, палітыкаў, такіх, як У. Жылка, А. Луцкевіч, І. Дварчанін, Т. Грыб і інш.

Спампаваць

Ветразі Адысея
Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі

Калеснік Уладзімір

Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1977
Рэдактар: Сямёнава А. I.
Выдавецтва: Мастацкая літаратура
Аб'ём: 328 с., 8 с. укл.
Наклад: 2000 ас.

Паэт Уладзімір Жылка быў у цэнтры літаратурнага працэсу Заходняй Беларусі першай паловы 20-х гадоў, вёў актыўнае творчае жыццё ў Савецкай Беларусі канца 20–пачатку 30-х гадоў. Гаворка пра яго – гэта гаворка пра ўсю тагачасную грамадскую атмасферу, пра жыццё і барацьбу, пра палітычную і мастацкую думку, пра творчыя кірункі, метад, стыль. Многія аспекты творчасці Жылкі праясняюць праблему ўзаемасувязей літаратуры былой Заходняй Беларусі з савецкай літаратурай, польскай рэвалюцыйнай паэзіяй і заходнееўрапейскімі літаратурамі.

Спампаваць

Зорны спеў
Літаратурныя партрэты, нарысы, эцюды

Калеснік Уладзімір

Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1975
Выдавец: Мастацкая літаратура
Выдавецтва/ друкарня: Мастацкая літаратура
Памеры: 400 с., 21 см

У кнігу ўвайшлі літаратурныя партрэты М. Танка, Я. Брыля, заходнебеларускіх пісьменнікаў. Зацікавяць чытача артыкулы пра паэму Гусоўскага "Песня пра зубра", пра польска-беларускія сувязі, пра літаратурную Брэстчыну.

Пасланец Праметэя
Кніга пра Уладзіміра Калесніка

З. М. Калеснік, М. І. Новік, Г. М. Праневіч (уклад.)

Месца выхаду: Брэст
Дата выхаду: 2007
Выдавецтва: БрДУ
Рэдкал.: Г. М. Праневіч (гал. рэд.) і інш.
Аб'ём: 388 с.
ISBN: 978-985-473-236-7
Наклад: 500 ас.

Кніга прысвечана памяці Уладзіміра Калесніка, вядомага вучонага і пісьменніка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа. У кнізе запамінальна і ярка, старонка за старонкай – праз успаміны блізкіх людзей, сяброў-партызан, пісьменнікаў, выкладчыкаў і былых студэнтаў, літаратурна-крытычныя эсэ, артыкулы і мастацкія творы – раскрываецца непаўторная асоба, багатая жыццёвая і творчая біяграфія аднаго з найвыдатнейшых асветнікаў Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя.