Першасная арганізацыя ГА "БРСМ"

Першасная арганізацыя з правамі раённага камітэта ГА «БРСМ» БрДУ імя А.С. Пушкіна створана ў кастрычніку 2002 года. Арганізацыя складаецца з 9 першасных арганізацый факультэтаў і 1 першаснай арганізацыі работнікаў. Колькасць студэнтаў, якія з’яўляюцца членамі ГА «БРСМ» ад агульнай колькасці студэнтаў УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна», складае 49 %.

  

 

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі

 

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з’яўляецца правапераемнікам камсамола Беларусі, Саюза моладзі Беларусі, Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, Беларускага саюза моладзі. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята 6 верасня 2002 г. на аб’яднаўчым з’ездзе.

Членам ГА «БРСМ» можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна жывуць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА «БРСМ».

Мэта ГА «БРСМ» – стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб’ядноўвае ў сваіх радах неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець склаўшы рукі, а сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстоўваць свае здольнасці для таго, каб зрабіць больш цікавым, яркім, асэнсаваным сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў.

Першасная арганізацыя ГА «БРСМ» універсітэта арганізуе сваю працу на аснове сучасных і інавацыйных падыходаў да дзейнасці, пры гэтым не пакідаючы па-за ўвагай і традыцыйныя напрамкі сваёй дзейнасці, адным з якіх з’яўляецца працаўладкаванне студэнцкай моладзі. Фарміраванне першаснай арганізацыяй студэнцкіх атрадаў дазваляе вырашыць пытанне другаснай занятасці і магчымасці адаптацыі студэнтаў да дарослага і самастойнага жыцця.

 

Гонарам дзейнасці першаснай арганізацыі з’яўляюцца менавіта валанцёрскія атрады. Дзякуючы дзейнасці актывістаў валанцёрскіх атрадаў, БРСМ эфектыўна рэалізуецца задача па развіцці ў моладзі беражлівых адносін да навакольнага прыроднага асяроддзя, добраўпарадкаваннi горада Брэста, прылеглых тэрыторый і населеных пунктаў Брэсцкай вобласці.

Важным напрамкам развіцця традыцыйных мерапрыемстваў БРСМ з’яўляецца правядзенне турыстычных паходаў і экскурсійных паездак па Рэспубліцы Беларусь.

У перыяд уступнай кампаніі арганізуецца праца сэрвісных атрадаў «Абітурыент», «Профі», якiя аказваюць дапамогу прыёмнай камісіі ўніверсітэта ў перыяд прафарыентацыйнай кампаніі, падачы дакументаў абітурыентамі, правядзення ўступных іспытаў і залічэння абітурыентаў у лік студэнтаў.

Прыярытэтным напрамкам дзейнасці першаснай арганізацыі з’яўляецца развіццё інавацыйных падыходаў у рабоце.

Кожны з нас мае ідэі, задумы, творчыя планы. Рэалізаваць іх можна са сваімі аднадумцамі. Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутым, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць, з іншымі зацікаўленымі людзьмі (аднагодкамі, прадстаўнікамі старэйшага пакалення, экспертамі, прадстаўнікамі ўлады), даведацца, што ён можа зрабіць для вырашэння існуючых праблем, а таксама атрымаць падтрымку сваіх далейшых дзеянняў. БРСМ па-сапраўднаму адзіны моладзевы саюз. Працуючы ў ім, мы выступаем не толькі як жыхары свайго горада, студэнты ўнiверсiтэта, але і як прадстаўнікі беларускай моладзі. Мы адчуваем сябе часткай нашай Радзімы, часткай Рэспублікі Беларусь.