-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Сімволіка ўніверсітэта
Выявы афіцыйных геральдычных знакаў універсітэта
Эмблема ўяўляе сабой стылізаваную выяву фрагмента Холмскіх варот легендарнай Брэсцкай крэпасці. Ніжняя частка эмблемы асацыюецца з лацінскай літарай «U» – першай літарай у слове «ўніверсітэт».
Цёмна-чырвоны колер акантоўкі малюнка з'яўляецца каляровым кодам шматгадовай гісторыі ўніверсітэта, якая пачалася пасля Вялікай Айчыннай вайны, у перыяд, калі перад цывілізацыяй стала задача вяртання да свету духоўнасці, культуры, а веды зноў станавіліся прызнанай каштоўнасцю эпохі.
У цэнтры малюнка фрагмента Холмскіх варот на жоўтым фоне – стылізаваная зялёная фігурка з чырвоным кругам зверху, якая сімвалізуе адначасова і маладосць, і квітнеючую расліну, і разгорнутую кнігу.
Спампаваць эмблему
Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. Белы колер сімвалізуе чысціню намераў і адносін удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
У цэнтры Сцяга размешчана эмблема ўніверсітэта. Эмблему абрамляе надпіс: над эмблемай – «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт», пад эмблемай – «імя А.С. Пушкіна».
Спампаваць сцяг
Гiмн Берасцейскага ўнiверсiтэта
Вершы Ст.Р. Рачэўскага
Музыка А.У. Шамятухі
З любоўю i верай, пад сонцам i ветрам,
Сагрэўшы старонкi нялiчаных кнiг,
Агонь Берасцейскi калыша паветра
Свяшчэнных навукаў i ведаў тваiх.
О бацька, заступнiк, суддзя справядлiвы,
I нам, i табе – запавет:
Яднай i вучы нас, настаўнiк руплiвы,
Жывi, наш унiверсiтэт!
Як жылка на скронi i з радасцi – сэрца,
Ля шчодрых палеткаў i мiлых гаëў,
Ля пушчы адвечнай так хораша б’ецца
Крыніца святая – сумленне тваë!
Вяртаецца ранак на гонi Палесся,
Пагодлiвы будзень iзноў настае,
Над светам гучыць твая годная песня,
Мы шчыра пяëм яе – дзецi твае!