-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Валанцёрскі цэнтр
Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна
«Акадэмія добраахвотніцтва»
Ва ўстанове адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна” на высокім прафесійным узроўні на рэгулярнай аснове ажыццяўляецца добраахвотніцкая дзейнасць; рэалізуецца мэтавая праграма “Валанцёрская дзейнасць студэнтаў”; паспяхова функцыянуе Савет валанцёраў універсітэта і Акадэмія добраахвотніцтва. На сённяшні дзень ва ўніверсітэце дзейнічаюць 23 валанцёрскія атрады.
Валанцёрская дзейнасць ва ўніверсітэце рэгламентуецца лакальнымі нарматыўнымі дакументамі: “Палажэнне аб валанцёрскім атрадзе (групе)”, “Палажэнне аб валанцёрскай дзейнасці ва ўніверсітэце”, “Палажэнне аб Савеце валанцёраў універсітэта”.
Праца ўсіх валанцёрскіх атрадаў арганізавана па прынцыпе “роўны вучыць роўнага”, студэнты-валанцёры старэйшых курсаў дзеляцца сваімі ведамі і вопытам са студэнтамі-валанцёрамі малодшых курсаў. Гэта спрыяе фарміраванню ў апошніх пазітыўных сацыяльных установак, каштоўнасных арыентацый, выпрацоўцы разнастайных практычных уменняў і навыкаў, набыццю вопыту аказання бязвыплатнай дапамогі розным катэгорыям грамадзян.
Так, у Брэсцкім дзяржаўным ўніверсітэце імя А.С. Пушкіна з 2010 года дзейнічае Акадэмія добраахвотніцтва (далей Акадэмія). Акадэмія добраахвотніцтва з’яўляецца дабравольным аб’яднаннем студэнтаў і работнікаў установы адукацыі, якія прапагандуюць і падтрымліваюць ідэі добраахвотніцкай працы ў асяродку моладзі.
Мэтай яе з’яўляецца фарміраванне ў студэнтаў іх прафесійнай накіраванасці праз ажыццяўленне валанцёрскай дзейнасці, арыентаванай на вырашэнне педагагічных, псіхалагічных, сацыяльна значымых і экалагічных праблем у грамадстве; прапаганда ідэй добраахвотніцкай працы сярод моладзі.
Для дасягнення пастаўленай мэты ў Акадэміі выкарыстоўваюцца наступныя формы і метады працы:
- арганізацыя піяр-кампаній пра дзейнасць Акадэміі, яе мэты і задачы праз публікацыі ў малатыражнай газеце “Берасцейскі ўніверсітэт”, афармленне стэнда, які адлюстроўвае змест дзейнасці Акадэміі, і інтэрнэт-навіны аб працы Акадэміі на сайце ўніверсітэта, а таксама ў СМІ г. Брэста;
- арганізацыя навучальных заняткаў для валанцёраў, трэнінгавых мерапрыемстваў, семінараў, круглых сталоў, дыдактычных кафэ, мерапрыемстваў па абмене вопытам;
- арганізацыя практычных заняткаў студэнтаў (акцыі, аўтрыч-праца, флэш-мобы, наведванне па месцы пражывання, наведванне сацыяльных інстытутаў і інш.);
- арганізацыя інфармацыйна-асветных мерапрыемстваў (інфармацыйныя сесіі, гутаркі, сустрэчы, інфа-палаткі і інш.);
- арганізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на заахвочванне і прызнанне дзейнасці валанцёраў і кіраўнікоў валанцёрскіх груп.