-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Гарантыі маладым спецыялістам
Выпускнікі, якія працуюць па размеркаванні, на працягу тэрміну абавязковай працы па размеркаванні з’яўляюцца маладымі спецыялістамі або маладымі рабочымі (служачымі) (артыкул 83 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі).
У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 48 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, выпускнікі, якія атрымліваюць месца працы па размеркаванні, маюць гарантыі і кампенсацыі, у прыватнасці:
- працаўладкаванне ў адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю (напрамкам спецыяльнасці, спецыялізацыяй) і прысвоенай кваліфікацыяй;
- адпачынак працягласцю трыццаць адзін каляндарны дзень, а выпускнікі,накіраваныя на працу ў якасці педагагічных работнікаў, – сорак пяць каляндарных дзён. Па ініцыятыве выпускніка працягласць адпачынку можа быць скарочана;
- кампенсацыі ў сувязі з пераездам на працу ў іншую мясцовасць у адпаведнасці з заканадаўствам аб працы;
- грашовая дапамога, памер, крыніцы фінансавання і парадак выплаты якой вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з дадзеным артыкулам гарантыі і кампенсацыі атрымліваюць таксама выпускнікі, накіраваныя на працу, у тым ліку тыя, што атрымалі вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю ў дзённай форме за кошт сродкаў фізічных асоб ці ўласных сродкаў.
1. Працаўладкаванне ў адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю (напрамкам спецыяльнасці, спецыялізацыяй) і прысвоенай кваліфікацыяй
У адпаведнасці з пунктам 4 Палажэння аб парадку размеркавання, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2011 № 821, выпускнікам, якія атрымалі месца працы па размеркаванні, а таксама накіраваным на працу, пры выдачы дакумента аб адукацыі выдаецца пасведчанне аб накіраванні на працу.
Наймальнік абавязаны прыняць на працу выпускніка, які прыехаў па накіраванні, і забяспечыць умовы, указаныя ў пасведчанні аб накіраванні на працу.
У пасведчанні аб накіраванні на працу акрамя іншых звестак указваецца спецыяльнасць (спецыялізацыя) асобы, якая накіроўваецца на працу, а таксама канкрэтная пасада, прафесія (разрад, клас, катэгорыя), на якую наймальнік абавязаны прыняць таго, хто накіраваны.
Наймальнік не мае права прыняць накіраваную на працу асобу па іншай прафесіі, задзейнічаць яе на іншай пасадзе.
Пры заключэнні працоўнага дагавора з маладымі спецыялістамі для іх не ўводзіцца папярэдняе выпрабаванне.
2. Адпачынак працягласцю трыццаць адзін каляндарны дзень, а выпускнікам, накіраваным на працу ў якасці педагагічных работнікаў, – сорак пяць каляндарных дзён. Па ініцыятыве выпускніка працягласць адпачынку можа быць скарочана.
Такім чынам, яшчэ да прыбыцця на працу заканадаўца гарантаваў маладому спецыялісту права на адпачынак. Пры гэтым заканадаўствам вызначана мінімальная працягласць такога адпачынку. Будучым педагагічным работнікам устаноўлены больш працяглы ў параўнанні з другімі катэгорыямі работнікаў адпачынак.
Заканадаўства не забараняе маладому спецыялісту пачынаць працу раней за каляндарную дату, указаную ў пасведчанні аб накіраванні на працу.
Па ініцыятыве выпускніка і толькі з дазволу наймальніка працягласць адпачынку можа быць скарочана. Каб выключыць працоўныя спрэчкі ў далейшым, ініцыятыва выпускніка пачаць працу раней за вызначаны тэрмін павінна быць аформлена ў выглядзе пісьмовай заявы на імя наймальніка.
У выпадку, калі работнік ужо працаўладкаваўся ў адпаведнасці з накіраваннем на працу, са згоды наймальніка і ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам ён можа атрымаць працоўны ці сацыяльны адпачынак.
Так, малады спецыяліст па дамоўленасці з наймальнікам можа атрымаць кароткатэрміновы адпачынак без захавання заробку па сямейна-бытавых прычынах на аснове арт. 190 Працоўнага кодэкса (далей ПК).
3. Кампенсацыі, устаноўленыя заканадаўствам аб працы, па прычыне пераезду на работу ў іншую мясцовасць
Гарантыі і кампенсацыі ў сувязі з пераездам на працу ў іншую мясцовасць рэгламентуюцца арт. 96 ПК.
Работнікам, якія пераязджаюць на працу ў іншую мясцовасць у сувязі з пераводам або па папярэдняй дамоўленасці, а таксама маладым спецыялістам, якія атрымалі месца працы па размеркаванні, і накіраваным на працу выпускнікам пры пераездзе ў іншую мясцовасць кампенсуюцца:
- кошт праезду работніка, выпускніка і членаў іх сямей (муж, жонка, дзеці, бацькі мужа і жонкі, калі яны знаходзяцца на ўтрыманні і жывуць разам) на тых жа ўмовах, што і пры накіраванні работніка ў службовую камандзіроўку;
- выдаткі на правоз маёмасці чыгуначным, водным і аўтамабільным транспартам (агульнага карыстання) у колькасці да 500 кілаграмаў на самога работніка і да 150 кілаграмаў на кожнага члена сям’і, які пераязджае з ім (па дамове бакоў могуць быць аплачаны выдаткі на перавоз большай колькасці маёмасці);
- сутачныя за кожны дзень знаходжання ў дарозе ў адпаведнасці з заканадаўствам аб службовых камандзіроўках;
- аднаразовая дапамога на самога работніка ў памеры яго месячнай тарыфнай стаўкі (акладу) на новым месцы працы; на кожнага члена сям’і, які пераязджае з ім, выплачваецца грашовая дапамога ў памеры чвэрці грашовай дапамогі на самога работніка, выпускніка.
Калі малады спецыяліст накіраваны на працу ў населены пункт па месцы свайго пастаяннага пражывання да паступлення ва ўстанову адукацыі, права на кампенсацыю ў сувязі з пераездам ён не мае.
Маладому спецыялісту будуць выплачвацца кампенсацыі ў сувязі з пераездам на працу ў другую мясцовасць, калі ён размеркаваны на працу па месцы знаходжання ўстановы адукацыі, але да навучання пастаянна пражываў у іншым населеным пункце.
Аднак калі да моманту размеркавання на працу студэнт (навучэнец) атрымаў пастаянную прапіску ў населеным пункце, дзе ён вучыўся і куды быў накіраваны на працу, то права на кампенсацыю ў сувязі з пераездам на работу ў іншую мясцовасць ён не мае.
4. Грашовая дапамога
Грашовая дапамога выплачваецца маладым спецыялістам у памеры месячнай стыпендыі, прызначанай ім у апошнім перад выпускам семестры.
Выплата грашовай дапамогі ажыццяўляецца наймальнікам у месячны тэрмін з дня заключэння працоўнага дагавора (кантракта) з выпускніком у поўным памеры незалежна ад колькасці выкарыстаных ім дзён адпачынку.
Выпускнікам, накіраваным на працу ў якасці педагагічных работнікаў, установай адукацыі выплачваецца грашовая дапамога за 45 каляндарных дзён за кошт сродкаў рэспубліканскага ці мясцовага бюджэтаў з разліку месячнай стыпендыі, прызначанай ім у апошнім перад выпускам семестры (паўгоддзі), не пазней за выдачу пасведчання аб накіраванні на працу.
У выпадку, калі маладыя спецыялісты і выпускнікі не атрымлівалі стыпендыі ў апошнім перад выпускам семестры (паўгоддзі), ім выплачваецца адпаведная грашовая дапамога з разліку сацыяльнай стыпендыі, якая ўстаноўлена на дату выпуску.
На маладых спецыялістаў, накіраваных на працу ў арганізацыі, якія знаходзяцца ў зонах радыяцыйнага забруджвання, распаўсюджваюцца льготы і кампенсацыі, прадугледжаныя заканадаўствам для асоб, якія жывуць і працуюць у гэтых зонах.
Мясцовыя выканаўчыя і распараджальныя органы, наймальнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам могуць выплачваць грашовую дапамогу, выдзяляць сродкі з мэтай кампенсацыі затрат па найме жылых памяшканняў. Хоць заканадаўствам і прадугледжана магчымасць такіх выплат, аднак абавязковымі яны не з’яўляюцца. Як правіла, калі наймальнік прымае рашэнне ажыццяўляць названыя выплаты, ён самастойна вызначае іх памер, а таксама парадак і ўмовы грашовай дапамогі. Усё гэта прапісваецца ў адпаведным лакальным нарматыўным прававым акце ці загадзе, працоўнай дамове (кантракце) з маладым спецыялістам.
Асаблівасці аплаты працы
асобных катэгорый маладых спецыялістаў
Пэўным катэгорыям маладых спецыялістаў праводзіцца павышэнне тарыфных ставак (акладаў).
У прыватнасці, маладым спецыялістам з вышэйшай адукацыяй, уключаным у банкі дадзеных адоранай і таленавітай моладзі, якія прыняты на працу ў арганізацыі, што фінансуюцца з бюджэту, тарыфныя стаўкі (аклады) павышаюцца на 50% (пункт 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14. 06. 2007 № 273 “Аб павышэнні заработнай платы асобным катэгорыям маладых спецыялістаў”, далей – Указ № 273). Павышэнне тарыфнай стаўкі на 50% ажыццяўляецца:
- толькі выпускнікам, якія атрымалі вышэйшую адукацыю на дзённай форме навучання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту або на ўмовах аплаты і накіраваны на працу па размеркаванні (п. 1 Указа № 273);
- толькі па асноўным месцы працы маладога спецыяліста на працягу двух гадоў з моманту заключэння з ім працоўнай дамовы (кантракта) (падп. 3.1 п. 3 Указа № 273).
Для работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі (работнікі такіх арганізацый прыраўноўваюцца па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый), устаноўлены шэраг выпадкаў павышэння тарыфнай стаўкі (аклада). У прыватнасці, павышэнне тарыфнай стаўкі (аклада) прадугледжана выпускнікам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, калі яны атрымалі месца працы шляхам размеркавання ці накіравання, на працягу двух гадоў з дня заключэння з імі працоўнага дагавора (кантракта) у памеры 10% (падп. 1.2 пункта 1 Пастановы ад 01.09.2010 № 1267 “Аб павышэнні заработнай платы асобным катэгорыям работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый” (далей – Пастанова № 1267). Педагагічным работнікам бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам нададзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнага выхавання, адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі (за выключэннем прафесарска-выкладчыцкага складу), прадугледжана павышэнне тарыфнай стаўкі (аклада) на 25 % (падп. 1.3 п.1 Пастановы № 1267).
Павышэнне тарыфных акладаў (ставак) на 10 %, прадугледжанае Пастановай № 1267, не пазбаўляе выпускнікоў права на іншыя выплаты, прадугледжаныя, напрыклад, Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.01.2009 № 86 “Аб некаторых пытаннях аплаты працы работнікаў устаноў адукацыі (далей – пастанова № 86).
Пастанова № 86 указвае:
1. ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай адукацыі, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых установах, спецыяльных лячэбна-выхаваўчых установах, іншых установах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай адукацыі, адукацыйных праграм сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у іншых арганізацыях, якім у адпаведнасці з заканадаўствам нададзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, пры рэалізацыі імі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (далей – адукацыйныя праграмы дашкольнай адукацыі):
1.1 павышэнне тарыфных акладаў (ставак) педагагічным работнікам, за выключэннем майстроў вытворчага навучання і выкладчыкаў вучэбных прадметаў (вучэбных дысцыплін) прафесійнага кампанента вучэбных планаў устаноў адукацыі пры рэалізацыі імі адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, на 5 %;
1.2 штомесячныя даплаты ў памеры адной тарыфнай стаўкі першага разраду, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі каторых прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый:
- педагагічным работнікам з ліку выпускнікоў, якія атрымалі вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адуацыю і месца працы шляхам размеркавання (пераразмеркавання), накіравання (наступнага накіравання), на працягу двух гадоў з дня заключэння з імі працоўнай дамовы (кантракта);
- педагагічным работнікам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія адпрацавалі два гады па размеркаванні (пераразмеркаванні), накіраванні (наступным накіраванні) на працу і працягваюць працаваць на ўмовах заключэння працоўных дамоў (кантрактаў), на працягу наступнага аднаго года.
Указаныя штомесячныя выплаты ажыццяўляюцца па асноўным месцы работы прапарцыянальна адпрацаванаму часу (аб’ёму выкананых работ), але не вышэй за адну тарыфную стаўку першага разрада.
2. ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у сацыяльна-педагагічных установах, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых, спецыяльных лячэбна-выхаваўчых установах, установах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, адукацыйна-аздараўленчых цэнтрах, установах дадатковай адукацыі дарослых (акрамя акадэмій, інстытутаў павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі), арганізацыях, якія ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне на раённым (гарадскім, абласным) узроўні, арганізацыях аховы здароўя і арганізацыях, што аказваюць сацыяльныя паслугі, а таксама структурных, адасобленых падраздзяленнях устаноў адукацыі пры рэалізацыі імі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі і структурных, адасобленых падраздзяленнях іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам надаецца права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, пры рэалізацыі імі адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі павышэнне тарыфных акладаў (ставак):
2.1. педагагічным работнікам, якія не маюць кваліфікацыйнай катэгорыі (акрамя педагагічных работнікаў, якія займаюць пасады, кваліфікацыйнымі характарыстыкамі якіх не прадугледжана ўнутрыпасаднае кваліфікацыйнае катэгараванне), кіраўнікам фізічнага выхавання ва ўстановах агульнай сярэдняй, спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, бацькам-выхавальнікам, прыёмным бацькам – на 10%;
2.2. памочнікам выхавальнікаў – на 20%.
Пастановай ад 18.03.2010 № 370 “Аб удасканаленні аплаты працы асобных катэгорый работнікаў, якія ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту, работнікаў нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту” устаноўлены штомесячныя даплаты маладым спецыялістам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй з ліку работнікаў, якія ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту, як і спецыялістам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія атрымалі адукацыю на ўмовах аплаты і накіраваны на працу па размеркаванні, на працягу двух гадоў з дня заключэння з імі працоўнай дамовы (кантракта) – у памеры адной тарыфнай стаўкі першага разраду, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.08.2013 № 353 “Аб некаторых мерах па забеспячэнні арганізацый аграпрамысловага комплексу кадрамі” ўстаноўлены штомесячныя даплаты:
1. маладым спецыялістам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія прыняты на працу ў арганізацыі аграпрамысловага комплексу, на працягу двух гадоў з дня заключэння з імі працоўнай дамовы (кантракта) у двухкратным памеры тарыфнай стаўкі першага разраду, устаноўленай Урадам Рэспублікі Беларусь для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі.
2. кіраўнікам і спецыялістам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія адпрацавалі ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу два гады па размеркаванні (пераразмеркаванні), накіраванні (наступным накіраванні) і працягваюць працаваць у названых арганізацыях на ўмовах заключэння кантрактаў, – на працягу трох наступных гадоў у трохкратным памеры тарыфнай стаўкі першага разраду за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рыбалоўства і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.
Акрамя таго, пэўнай катэгорыі маладых спецыялістаў праводзіцца штогадовая выплата ў памерах, кратных тарыфнай стаўцы першага разраду, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі:
Пасля першага года працы –10;
Пасля другога года працы – 12;
Пасля трэцяга года працы – 15.
Названыя выплаты праводзяцца выпускнікам устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, накіраваным на працу ці для праходжання службы (ваеннай службы) на тэрыторыю радыеактыўнага забруджвання, у зону наступнага адсялення і ў зону з правам на адсяленне (ч.1 п.1 Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.10.1998 № 1516 “Аб устанаўленні выплат выпускнікам устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, накіраваным на працу ці для праходжання службы (ваеннай службы) на тэрыторыю радыеактыўнага забруджвання”).
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.11.2000 № 631 “Аб дадатковых мерах па павышэнні заработнай платы і выдачы льготных крэдытаў асобным катэгорыям грамадзян” прадугледжана магчымасць атрымання выпускнікамі дзяржаўных устаноў адукацыі і ўстаноў адукацыі спажывецкай кааперацыі, якія пачалі працаваць па размеркаванні ці накіраванні на працу (накіраваным для праходжання службы) не па месцы жыхарства бацькоў ці ў раёнах, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, згодна зацверджанаму Урадам Рэспублікі Беларусь Пераліку тэрыторый (населеных пунктаў і іншых аб’ектаў), што адносяцца да зонаў радыеактыўнага забруджвання, незалежна ад месца пражывання бацькоў, у арганізацыях, якія фінансуюцца з бюджэту, воінскіх часцях, следчым камітэце, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, органах унутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, арганізацыях спажывецкай кааперацыі і сельскагаспадарчых арганізацыях, – ільготных крэдытаў на працягу двух гадоў пасля заканчэння гэтых устаноў адукацыі на набыццё дамашняй маёмасці (мэбля, халадзільнік, тэлевізар, газавая або электрычная пліта, пральная машына, мікрахвалевая печ, камп’ютар, манітор, пыласос, электрачайнік, кухонная машына) і тавараў першай неабходнасці (адзенне, абутак, пасцельная бялізна, коўдры, падушкі, посуд), выпушчаных у Рэспубліцы Беларусь.