Выхаванне

Ва ўстанове адукацыi «Брэсцкi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя А. С. Пушкiна» арганiзавана i паспяхова функцыянуе сiстэма iдэалагiчнай i выхаваўчай працы са студэнцкай моладдзю, у аснову якой пакладзены традыцыi дзяржавы, унiверсiтэта i студэнцтва.

Усе зацікаўленыя структурныя падраздзяленні сумесна з органамі студэнцкага самакiравання, грамадскімі моладзевымі аб’яднаннямі і арганізацыямі мэтанакіравана і эфектыўна рэалізуюць дзяржаўную палітыку ў галіне адукацыі і выхавання, сацыяльнай абароны студэнтаў; ажыццяўляюць арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўніверсітэце.

У БрДУ імя А. С. Пушкіна створаны аптымальныя ўмовы для інтэлектуальнага росту студэнтаў, развіцця ў іх патрыятычных пачуццяў, маральна-прававой культуры, творчай ініцыятывы, фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця.

Найважнейшыя накірункi выхаваўчай працы ва ўніверсітэце – ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне студэнцкай моладзі. Традыцыйнымі з’яўляюцца мерапрыемствы да дзяржаўных святаў, памятных дат, грамадска-палітычных падзей краіны: дыялогавыя пляцоўкі па абмеркаванні актуальных пытанняў і праблем эканамічнай, сацыяльнай, культурнай і палітычнай сфер, сустрэчы з ветэранамі вайны і працы, удзел ва ўрачыстым шэсці ў Дзень Перамогі, велапрабегі па месцах баявой славы і інш.

З 2022 года ў рамках Дня народнага адзінства ўніверсітэт рэалізуе праект «Рэспубліканскія студэнцкія дні ў г. Брэсце “Я Беларуссю даражу: я тут вучуся, я тут жыву, або Моладзевы варкшоп”» з удзелам устаноў вышэйшай адукацыі нашай краіны.

Студэнты БрДУ штогод актыўна ўдзельнічаюць у цэлым шэрагу ўніверсітэцкіх фестываляў, конкурсаў, форумаў, злётаў і інш. Сярод іх: фестываль творчасці першакурснікаў «Арт-сесія»; конкурс «Павер у сябе!» (на званне «Студэнт года»); фестываль валанцёрскіх атрадаў «Валанцёрства – на карысць грамадства»; фестываль замежных навучэнцаў; парад студэнцкай моладзі «Наш арыенцір: Вясна! Студэнцтва! Поспех!»; фестываль творчасці студэнтаў «Студэнцкая вясна»; адкрытыя конкурсы патрыятычнай песні «Моладзь і час: подзвіг у імя будучыні», аратарскага майстэрства «Майстар слова», чытальнікаў «Таямніцы слова і думкі»; міжнародны Пушкінскі фестываль і інш.

Фестываль творчасці першакурснікаў «Арт-сесія»

Фестываль творчасці першакурснікаў «Арт-сесія»

Універсітэцкі конкурс «Павер у сябе!» (на званне «Студэнт года»)

Універсітэцкі конкурс «Павер у сябе!» (на званне «Студэнт года»)

Фестываль валанцёрскіх атрадаў «Валанцёрства – на карысць грамадства»

Фестываль валанцёрскіх атрадаў «Валанцёрства – на карысць грамадства»

Фестываль замежных навучэнцаў  Фестываль замежных навучэнцаў

Фестываль замежных навучэнцаў

Студэнцкае самакіраванне ва ўстанове адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» з’яўляецца адной з самых яркіх і актыўных формаў выхаваўчай працы, якая функцыянуе з мэтай забеспячэння паспяховай сацыялізацыі асобы ў сучасным грамадстве, падрыхтоўкі да самастойнага жыцця, прадуктыўнай працоўнай і прафесійнай дзейнасці; садзейнічае самаразвіццю, самавыхаванню, самаадукацыі, самаўдасканаленню канкурэнтаздольнай асобы, гатовай да прыняцця адказных рашэнняў.

Для навучання маладых лідараў ва ўніверсітэце дзейнічае школа «Вопыт», у якой праводзяцца тэарэтычныя і практычныя вучэбныя заняткі для розных катэгорый студэнцкага актыву (старшыняў студэнцкіх саветаў універсітэта, факультэтаў, інтэрнатаў, студэнтаў-куратараў, камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў, старастата замежных навучэнцаў і інш.).

  

Аддзел па ідэалагічнай і выхаваўчай працы

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

Дакументы

Планы работы і конкурсы

XVIII Рэспубліканская выстаўка навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі

 

Iдэалагічная і выхаваўчая праца на факультэтах