Сектар культурна-дасугавай дзейнасці

Сектар культурна-дасугавай дзейнасці – падраздзяленне аддзела выхаваўчай працы з моладдзю, якое ажыццяўляе дзейнасць па развіццi самадзейнай творчасці, мастацкіх і інтэлектуальных здольнасцяў студэнтаў і работнікаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна ў вольны ад вучобы і працы час.

Сектар культурна-дасугавай дзейнасці:

  • стварае ўмовы для рэалізацыі творчага, мастацкага, інтэлектуальнага патэнцыялу студэнтаў і работнікаў універсітэта;
  • арганізуе і праводзіць масавыя мерапрыемствы і святы;
  • аказвае метадычную дапамогу па пытаннях культурна-масавай работы, арганізацыі вольнага часу студэнтам і супрацоўнікам БрДУ імя А. С. Пушкіна.

Накiрункi працы калектываў разнастайныя: вакальнае майстэрства, харэаграфія, тэатральнае мастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інш.

Займаючыся ў калектывах і гуртках, студэнты могуць развіваць свае таленты, адкрываць у сабе новыя грані, праяўляць сябе як спевакі, акцёры, аўтары і інш.

Сектар культурна-дасугавай дзейнасці ажыццяўляе сваю дзейнасць у цесным кантакце з аддзелам выхаваўчай працы, факультэтамі, спартыўным клубам, іншымі структурнымі падраздзяленнямі ўніверсітэта, грамадскімі арганізацыямі (аб’яднаннямі), органамі студэнцкага самакіравання, а таксама з аддзеламі культуры раёнаў і горада Брэста. Асноўнай мэтай дзейнасці сектара з’яўляецца стварэнне спрыяльных умоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнтаў і работнікаў універсітэта.

У штат сектара культурна-дасугавай дзейнасці ўваходзяць: мастацкі кіраўнік, педагог-арганізатар, педагогі дадатковай адукацыі, культарганізатары, а таксама рэдактар.

Заўсёды рады падтрымаць студэнцкія ініцыятывы, аказаць садзейнічанне факультэтам і службам універсітэта!

Кантактная інфармацыя

Адрас г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 413
Тэлефон (+375 162) 21-65-64
E-mail studclub@brsu.by

Склад