1-ая міжнародная інтэрнэт-алімпіяда па матэматыцы сярод вучняў

28 лютага 2015 г. на базе фізіка-матэматычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшла 1-ая міжнародная інтэрнэт-алімпіяда па матэматыцы сярод вучняў 9-11 класаў агульнаадукацыйных устаноў Брэсцкай вобласці і Падляшскага ваяводства. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кафедра методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі БрДУ імя А.С. Пушкіна і кафедра дыдактыкі і навейшых тэхналогій у прафесійнай адукацыі ўніверсітэта ў Беластоку (Польшча).

Аргкамітэт міжнароднай інтэрнэт-алімпіяды па матэматыцы ў складзе:

  • Грынько А.П. – загадчык кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;
  • доктар Ганна Рыбак (кафедра дыдактыкі і навейшых тэхналогій прафесійнай адукацыі, універсітэт у Беластоку, Польшча);
  • Лагвіновіч В.Я. – аспірант (Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна);
  • Капіца Л.І. – старшы выкладчык кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна;
  • Саўчук Л.М. – старшы выкладчык кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

Журы міжнароднай інтэрнэт-алімпіяды па матэматыцы:

  • Грынько А.П. – старшыня;
  • dr Anna Rybak – сустаршыня.
  • члены журы: Селівонік С.В., Калавур М.А., Піваварук Т.В., Лагвіновіч В.Я., dr hab. Luba Uba prof. UwB, dr Małgorzata Zdanowicz, dr inż. Wiesław Półjanowicz.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 59 вучняў з г. Брэста (вочна), 43 з г. Беластока (вочна) і звыш 100 чалавек выконвалі заданні аддалена. Удзельнікам алімпіяды было прапанавана на працягу 5 гадзін рашыць 6 задач (3 задачы дадзены беларускім бокам і 3 задачы ад польскіх калег). Самыя высокія вынікі паказалі: Стаіна Дар’я Сяргееўна (гімназія 2), Меркіс Павел Сяргеевіч (гімназія 1), Пастушык Дзяніс Сяргеевіч (абласны ліцэй імя П.М. Машэрава), Каткавец Таццяна Анатольеўна (гімназія 2), Малчанаў Іван Вітальевіч (гімназія 1) і інш.

Прызы для пераможцаў  падрыхтаваў пастаянны партнёр фізіка-матэматычнага факультэта рэзідэнт № 1 парку высокіх тэхналогій кампанія EPAM Systems.

Аргкамітэт віншуе ўсіх без выключэння ўдзельнікаў, якія паказалі высокія вынікі, а таксама тых, хто не змог увайсці ў лік прызёраў і пераможцаў (удзел у любой алімпіядзе – ужо перамога). Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты ўдзельніка алімпіяды. Другі этап 1-ай міжнароднай інтэрнэт-алімпіяды па матэматыцы сярод вучняў 9-11 класаў агульнаадукацыйных устаноў Брэсцкай вобласці і Падляшскага ваяводства адбудзецца ў красавіку 2015 года. У ім возьмуць удзел пераможцы першага этапу, і пройдзе ён у аўдыторыях нашага ўніверсітэта.

Падзяліцца: