-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
2-ія адкрытыя спаборніцтвы па тэхніцы воднага турызму
11 красавіка ў рамках фестывалю «Студэнцкая вясна» на рацэ Лясная прайшлі 2-ія адкрытыя спаборніцтвы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна па тэхніцы воднага турызму. Гэтыя спаборніцтвы з’яўляюцца першым этапам комплексных турысцкіх спаборніцтваў у рамках дзён турызму, што праходзяць ва ўніверсітэце. Больш за пяць гадзін рабяты спаборнічалі на слаламнай трасе на каяках і двухмесных катамаранах. Акрамя студэнтаў нашага ўніверсітэта, у спаборніцтвах прымалі ўдзел навучэнцы школ, турысцкіх і спартыўных клубаў, прадпрыемстваў горада Брэста.
У выніку пераможцы вызначыліся так:
- 1 група (навучэнцы школ г. Брэста): 1 месца – ДУА СШ № 28, 2 месца – ДУА Ліцэй № 1 г. Брэста;
- 2 група (студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна): 1 месца – фізіка-матэматычны факультэт, 2 месца – юрыдычны факультэт, 3 месца – факультэт фізічнага выхавання;
- 3 група (прадстаўнікі арганізацый г. Брэста, спартыўных і турысцкіх клубаў): 1 месца – зборная настаўнікаў школ №№ 30, 28, гімназіі № 6 г. Брэста; 2 месца – зборная будтрэста № 8; 3 месца – зборная Брэсцкага аддзялення чыгункі.
Пасля ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў рабяты правялі экалагічную акцыю па ўборцы берагоў ракі Лясная ад смецця.
Спартыўны клуб