-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Аб працы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі
14 лістапада 2018 года на базе нашага ўніверсітэта адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Савета ветэранаў Ленінскага раёна і Брэсцкага гарадскога камітэта ГА «БРСМ» аб працы Савета ветэранаў УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна» і першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна» па патрыятычным выхаванні моладзі і яе падрыхтоўцы для ўступлення ў шэрагі ГА «БРСМ».
З уступным словам выступіла старшыня Савета ветэранаў Ленінскага раёна г. Брэста Валянціна Дзмітрыеўна Карпук, з прывітаннем – прарэктар па выхаваўчай працы БрДУ Таццяна Васільеўна Сакалова і першы сакратар ГК ГА «БРСМ» Кацярына Сегянюк.
Аб працы Савета ветэранаў універсітэта па патрыятычным выхаванні моладзі распавяла старшыня Савета ветэранаў Надзея Мікалаеўна Пішчык, аб узаемадзеянні прафсаюзнага камітэта работнікаў з Саветам ветэранаў універсітэта – старшыня прафкама работнікаў БрДУ Ларыса Барысаўна Чэлышава. Дзейнасці першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» БрДУ ў накірунку грамадзянска-патрыятычнага выхавання быў прысвечаны даклад выконваючага абавязкі сакратара БРСМ альма-матар Максіма Юр’евіча Азарчука.
На адкрыцці пасяджэння з творчымі нумарамі выступілі студэнты 1-га курса фізіка-матэматычнага факультэта Аляксандра Сацута і Людміла Супінская, а таксама студэнт першага курса гістарычнага факультэта Уладзіслаў Макарэвіч.
Максім Азарчук, в. а. сакратара п/а ГА «БРСМ» універсітэта