Абласны адукацыйны форум прайшоў у г. Баранавічы

28 лістапада студэнты, магістранты і аспіранты нашага ўніверсітэта, уключаныя ў перспектыўны кадравы рэзерв Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, прынялі ўдзел у рэгіянальным адукацыйным форуме «Брэстчына, накіраваная ў будучыню». Дэлегацыю ад нашай ВНУ ўзначаліла рэктар, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Мікалаеўна Сендзер. У форуме таксама прынялі ўдзел першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Андрэевіч Сумар, старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Анатольевіч Грамакоўскі, рэктары чатырох ВНУ Брэсцкай вобласці.

Мерапрыемства пачалося з сустрэчы ў гарвыканкаме. Далей удзельнікі форуму наведалі прадпрыемства г. Баранавічы (ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат», ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», ААТ «Баранавічыхлебапрадукт») і азнаёміліся там з арганізацыяй сучаснай вытворчасці, сацыяльнай палітыкай і працай з кадрамі.

Ва ўстанове адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» прайшла выстава моладзевых ініцыятыў «100 ідэй для Беларусі». Сваімі праектамі падзяліліся прадстаўнікі ПА ГА «БРСМ» нашага ўніверсітэта. Акрамя гэтага, аддзелам інфармацыйна-аналітычнай і інавацыйнай дзейнасці (Т.В. Ківачук) была падрыхтавана выстава навуковых публікацый навучэнцаў з ліку асоб, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв.

Падчас пленарнага пасяджэння прагучалі цікавыя выступленні маладых кіраўнікоў Брэстчыны, якія раней уваходзілі ў перспектыўны кадравы рэзерв (А.У. Шавярдзін, А.А. Гарбуза, А.Я. Кучынскі, М.М. Грыгаровіч і інш.).

Самым запамінальным мерапрыемствам форуму стаў круглы стол «Адказы на пытанні», дзе кожны жадаючы мог задаць прадстаўнікам улады пытанне, што цікавіць яго. Моладзь Брэстчыны цікавілі праблемы развіцця адукацыі, падняцця прэстыжу прафесіі настаўніка, сацыяльна-эканамічныя пытанні, інтэграцыі ў сучасным свеце і інш.

У завяршэнне форуму адбыўся канцэрт, падрыхтаваны студэнтамі і выкладчыкамі УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».

Р.В. Чуль,
аспірант кафедры гісторыі Беларусі

Падзяліцца: