-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Абласны навукова-практычны семінар настаўнікаў-славеснікаў «Інавацыйныя прыёмы ў арганізацыі навучальнага працэсу на ўроках рускай літаратуры»
2 красавіка 2015 года на філалагічным факультэце ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» прайшоў абласны навукова-практычны семінар настаўнікаў-славеснікаў «Інавацыйныя прыёмы ў арганізацыі навучальнага працэсу на ўроках рускай літаратуры». Арганізатарамі семінара выступілі кафедра тэорыі і гісторыі рускай літаратуры, Рускі цэнтр універсітэта імя А.С. Пушкіна, Брэсцкае аддзяленне Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Праблемнае поле семінара было звернута да ўрока рускай літаратуры з пазіцыі міждысцыплінарнага дыялогу, комплекснага падыходу да аналізу мастацкага твора, эфектыўнасці даследчай і праектнай дзейнасці на ўроках рускай літаратуры, факультатыўных занятках, у пазакласнай працы, выкладання рускай літаратуры ва ўмовах адкрытага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя, а таксама да камунікатыўна-дзейнаснага зместу літаратурнай адукацыі.
Названы семінар з’яўляецца традыцыйным і праводзіцца сёмы раз. У гэтым годзе ён сабраў больш за 20 настаўнікаў-славеснікаў са школ і гімназій г. Брэста і вобласці, зацікаўленых у абмене вопытам і педагагічнымі адкрыццямі ў галіне выкладання рускага слоўнага мастацтва. Характэрна, што ў гэтым годзе семінар прайшоў у асаблівы дзень – Дзень яднання Расіі і Беларусі. А.М. Маслава, кіраўнік Брэсцкага аддзялення Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, павіншавала прысутных са святам. З прывітальным словам выступіла загадчык кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры, куратар-каардынатар Рускага цэнтра Сянькевіч Т.В., якая адзначыла актуальнасць падобных мерапрыемстваў для рэалізацыі патрабаванняў сучаснага адукацыйнага працэсу.
З першага даклада семінар суправаджала ажыўленая дыскусія. Настаўнікі дзяліліся метадычнымі распрацоўкамі ўрокаў, абмяркоўвалі тэхналогіі выкладання літаратуры ў школе. Даклады суправаджаліся прэзентацыямі, выразнымі прыкладамі. У якасці слухачоў выступілі настаўнікі рускай мовы і літаратуры, выкладчыкі, студэнты філалагічнага факультэта ўніверсітэта.
На думку ўдзельнікаў, гэта мерапрыемства, якое стала традыцыйным, спрыяе развіццю і ўдасканаленню філалагічнай адукацыі ў ВНУ і школе, аказвае рэальную метадычную дапамогу настаўнікам-славеснікам і студэнтам-філолагам пры падрыхтоўцы да педагагічнай практыкі.
Аўтары: Юлія Юроўскіх, Міхаіл Радыванюк
Фота: Кацярына Нікіціна