-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Абласны семінар рэдактараў СМІ Берасцейшчыны і выкладчыкаў кафедры журналістыкі
11 снежня 2015 года на філалагічным факультэце адбыўся абласны семінар «Аб падрыхтоўцы журналісцкіх кадраў і павышэнні прафесійнага майстэрства». Арганізатары мерапрыемства – кафедра журналістыкі і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама. Удзельнікамі семінара сталі прадстаўнікі ўпраўлення, выкладчыкі кафедры, рэдактары і вядучыя журналісты друкаваных СМІ Брэста і Брэсцкай вобласці.
Вітаючы ўдзельнікаў, дэкан філалагічнага факультэта Вольга Фелькіна адзначыла важнасць падобных сустрэч, у выніку якіх карэктуецца стратэгія ўзаемадзеяння факультэта і патэнцыйных працадаўцаў. Загадчык кафедры журналістыкі Людміла Скібіцкая акрэсліла асноўныя напрамкі супрацоўніцтва кафедры і рэдакцый як у працэсе падрыхтоўкі спецыялістаў, так і ў пытаннях іх далейшага працаўладкавання.
Начальнік аддзела па працы са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Вадзім Ляўковіч азнаёміў удзельнікаў семінара з вынікамі анкетавання, праведзенага сярод маладых журналістаў рэгіёна. Пытанні анкеты былі звязаны са спецыфікай працэсу падрыхтоўкі студэнтаў-журналістаў і аспектамі практычнай дзейнасці маладых журналістаў.
Выступаючы ў дыскусіі, Аляксандр Лагвіновіч, галоўны рэдактар абласной газеты «Зара», на базе якой створаны філіял кафедры журналістыкі, засяродзіў увагу ўдзельнікаў на важнасці практычнага складніка ў працэсе падрыхтоўкі спецыялістаў і на неабходнасці стварэння школы настаўніцтва ў рэгіёне.
Галоўны рэдактар Ганцавіцкай раённай газеты «Савецкае Палессе» Павел Свістуновіч прапанаваў выкарыстоўваць персаналізаваны падыход у ажыццяўленні вытворчай практыкі студэнтаў-журналістаў з перспектывай іх далейшага працаўладкавання.
Загадчык аддзела Баранавіцкай газеты «Наш край» Святлана Гіль таксама акцэнтавала значнасць ролі журналістаў-настаўнікаў у працэсе адаптацыі маладых спецыялістаў да спецыфікі працы ў рэдакцыі.
У семінары прынялі ўдзел і выпускнікі спецыяльнасці «Журналістыка (друкаваныя СМІ)» Ганна Івашчанка, Дзмітрый Босак і Вольга Кавалько. Маладыя журналісты адзначылі, што атрымалі ва ўніверсітэце добрую тэарэтычную базу, якая дазваляе ім у цэлым паспяхова ажыццяўляць прафесійную дзейнасць.
На семінары былі акцэнтаваны надзённыя праблемы падрыхтоўкі і працаўладкавання спецыялістаў-журналістаў, скарэкціраваны напрамкі супрацоўніцтва паміж факультэтам, кафедрай і рэдакцыямі друкаваных СМІ. Было прынята рашэнне вярнуцца да абмеркавання заяўленых пытанняў на майскім навукова-практычным семінары «Рэгіянальныя СМІ ў сучаснай медыйнай прасторы».
Кафедра журналістыкі