-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Абласны семінар-злёт прафактыву прайшоў на базе ўніверсітэта
25 верасня 2015 года на базе Цэнтра экалогіі нашага ўніверсітэта прайшоў семінар-злёт прафсаюзнага актыву Брэсцкай вобласці. У працы семінара прыняў удзел В.А. Харытановіч, старшыня Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
Падчас працы семінара кіраўнік галіновага прафсаюза вобласці В.А. Харытановіч уручыў пасведчанні лаўрэатаў аднаразовай заахвочвальнай выплаты Брэсцкага абкама прафсаюза навучэнцам з ліку прафсаюзных актывістаў. Лаўрэатамі ад нашага ўніверсітэта сталі студэнты-актывісты сацыяльна-педагагічнага факультэта (Вольга Дубінка, 5 курс) і біялагічнага факультэта (Васіль Сілюк, 3 курс).
У рамках мерапрыемства прагучалі даклады старшыні прафкама студэнтаў Р.В. Чуля «З вопыту працы прафкама студэнтаў УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна» з прафбюро факультэтаў па ажыццяўленні арганізацыйна-статутнай дзейнасці. Узаемадзеянне прафкама і рэктарата ў пытаннях забеспячэння сацыяльна-эканамічных правоў студэнтаў» і Г.А. Вахільчук «Практыка працы прафбюро студэнтаў геаграфічнага факультэта. Узаемадзеянне прафбюро факультэта з дэканатам».
Пасля афіцыйнай часткі ў Зімовым садзе адбылася займальная і цікавая экскурсія.
Педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўніверсітэта А.М. Макарук правяла для прафактыву студэнтаў вобласці трэнінг «Як упэўнена трымаць сябе на публіцы?», а намеснік старшыні абкама галіновага прафсаюза А.А. Драпей арганізавала семінар для старшыняў прафсаюзных камітэтаў навучэнцаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Брэсцкай вобласці.
Брэсцкі абласны камітэт і прафкам студэнтаў дзякуюць кіраўніцтву ўніверсітэта за магчымасць правядзення семінара-злёту ў сценах Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна».
Р.В. Чуль,
старшыня прафкама студэнтаў