-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Абласны вучэбна-метадычны семінар пракуратуры Брэсцкай вобласці «Актуальныя пытанні падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання з улікам увядзення апеляцыйнай вытворчасці»
25 сакавіка 2016 г. ва ўстанове адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» адбыўся абласны вучэбна-метадычны семінар пракуратуры Брэсцкай вобласці на тэму «Актуальныя пытанні падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання з улікам увядзення апеляцыйнай вытворчасці». Удзел у семінары прынялі пракурорскія работнікі тэрытарыяльных і транспартных пракуратур, прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, пракуратур абласцей і г. Мінска, Брэсцкага абласнога суда.
У сваім прывітальным слове рэктар Сендзер Ганна Мікалаеўна падзякавала за выбар універсітэта ў якасці пляцоўкі для правядзення мерапрыемства, адзначыла вялікую ролю, якую адыгрываюць органы пракуратуры ў забеспячэнні практыкаарыентаванасці падрыхтоўкі спецыялістаў на юрыдычным факультэце, выказала надзею на далейшае супрацоўніцтва органаў пракуратуры Брэсцкай вобласці з універсітэтам і пажадала ўдзельнікам семінара поспехаў у працы. Пракурор Брэсцкай вобласці Клімаў Віктар Дзмітрыевіч у сваю чаргу падзякаваў кіраўніцтву ўніверсітэта за магчымасць правесці семінар на базе ўніверсітэта і адзначыў важнасць удзелу ў працы семінара студэнтаў і выкладчыкаў юрыдычнага факультэта.
Каманда студэнтаў юрыдычнага факультэта (Завацкая Крысціна, Васілеўскі Андрэй, Пракаповіч Анастасія, Вашкевіч Аляксандр, Лазарэвіч Дзмітрый, Блашук Таццяна, Данілевіч Крысціна) прыняла ўдзел у дзелавой гульні з камандамі пракурорскіх работнікаў «Брэйн-рынг» па пытаннях, якія ўзнікаюць у пракурорска-судовай практыцы. Канешне, практычныя работнікі органаў пракуратуры перамаглі ў гэтым інтэлектуальным спаборніцтве, але студэнты годна змагаліся і атрымалі добры зачын для далейшай вучобы і паглыблення наяўных ведаў.
Пракурорскія работнікі выявілі ўсе памылкі ва ўжыванні працэсуальнага і матэрыяльнага права, якія студэнты юрыдычнага факультэта заклалі ў ход судовага пасяджэння па крымінальнай справе, разыгранага імі ў рэжыме відэаканферэнцыі. Гледачамі былі ацэнены як узровень прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў, так і прадэманстраванае імі акцёрскае майстэрства. Найбольшых авацый удастоілася «пацярпелая» Таццяна Брышцен (3 курс). Ужыліся ў свае ролі і астатнія ўдзельнікі пасяджэння: «суддзя» Аляксандр Бацюшка (3 курс), «дзяржаўны абвінаваўца» Вікторыя Шваб (4 курс), «абаронца» Мікалай Жагальскі (5 курс), «абвінавачаны» Андрэй Селяйковіч (2 курс) і «сакратар судовага пасяджэння» Кацярына Дзямідчык (2 курс).
Цікавасць удзельнікаў семінара выклікаў даклад загадчыка кафедры псіхалогіі, кандыдата псіхалагічных навук, дацэнта Мядзведскай Алены Іванаўны на тэму «Аб псіхалагічных метадах фарміравання стрэсаўстойлівасці ў дзяржаўных абвінаваўцаў», а таксама праведзенае ёй псіхалагічнае тэставанне ўсіх прысутных на прадмет стрэсаўстойлівасці і практычныя рэкамендацыі па недапушчэнні прафесійнага выгарання.
Прыемна было бачыць сярод прысутных пракурорскіх работнікаў выпускнікоў юрыдычнага факультэта нашага ўніверсітэта, якія сталі прафесіяналамі ў сваёй сферы дзейнасці: Аляксандр Канстанцінавіч Жэшка прызнаны лепшым дзяржаўным абвінаваўцам 2015 года і быў адным з арганізатараў мерапрыемства, а Кацярына Анатольеўна Рамашка на семінары была ўзнагароджана за перамогу ў абласным конкурсе на лепшую прамову дзяржаўнага абвінаваўцы, з якой і выступіла.
Глухава А.В.,
намеснік дэкана юрыдычнага факультэта па вучэбнай працы,
старшы выкладчык кафедры крымінальна-прававых дысцыплін