Адбыліся фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды – 2019 па бадмінтоне

З  11 па 14 сакавіка 2019 года ў Гомелі на базе дзяржаўнай установы «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 7 г. Гомеля» прайшлі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды па бадмінтоне.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 82 спартсмены з 21 установы вышэйшай адукацыі. Па ўзроўні спартыўнай кваліфікацыі каманды прадстаўлялі: майстры спорту – 5 спартсменаў, кандыдаты ў майстры спорту – 11 спартсменаў, І разрад – 16 спартсменаў, II разрад – 50 спартсменаў.

У праграму спаборніцтваў уваходзілі спаборніцтвы ў парных і адзіночных катэгорыях сярод мужчын і жанчын, а таксама ў мікстах.

У парнай жаночай катэгорыі пара з БрДУ (Мар’яна Вярбіцкая – Алена Дзюба) заняла 1-е месца. Мар’яна Вярбіцкая таксама заняла 2-е месца ў адзіночнай катэгорыі сярод жанчын.

У гэтым годзе каманду нашага ўніверсітэта, што набрала ў агульнакамандным заліку 105 ачкоў і заняла 5-е месца, прадстаўлялі:

  1. Ільін Уладзіслаў Уладзіміравіч, студэнт III курса, факультэт фізічнага выхавання;
  2. Рэмеш Аляксандр Эдуардавіч, студэнт III курса, факультэт фізічнага выхавання;
  3. Вярбіцкая Мар’яна Русланаўна, студэнтка IV курса, завочная форма атрымання адукацыі, факультэт фізічнага выхавання;
  4. Дзюба Алена Яўгенаўна, студэнтка IV курса, завочная форма атрымання адукацыі, юрыдычны факультэт.

Мы ад усёй душы жадаем рабятам поспехаў
і далейшых перамог на спаборніцтвах!!! Малайцы!!!

Спартыўны клуб

Падзяліцца: