Адбыўся ўніверсітэцкі тур «Арт-сесіі»

2-3 лістапада ў актавай зале БрДУ імя А.С. Пушкіна адбыўся другі тур універсітэцкага фестывалю «Арт-сесія-2016». Уменне трымацца на сцэне, харызматычнасць, акцёрскае, вакальнае і танцавальнае майстэрства – першакурснікі стараліся паказаць сябе з выгоднага боку і праявіць сябе ў розных відах творчасці.

Дзевяць факультэтаў, дзевяць канцэртных праграм – журы было нялёгка выбраць лепшых. Студэнты паказалі яркія і запальныя, вясёлыя і смешныя, а таксама лірычныя нумары. Нягледзячы на тое, што некаторыя ўдзельнікі фестывалю выйшлі на сцэну ўпершыню, у іх вачах адбівалася жаданне годна выступіць і не падвесці астатні склад каманды. Шмат у чым дзякуючы іх намаганням выступленні каманд былі зладжанымі і цэльнымі.

Самае складанае засталося ззаду. Але хваляванне не пакідае студэнтаў, і інтрыга захоўваецца – вынікі фестывалю стануць вядомыя 15 лістапада на гала-канцэрце.

Юлія Воўк,
рэдактар студэнцкага клуба

Падзяліцца: