-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Адкрытая лекцыя «Сучасныя падыходы да фарміравання арфаграфічнай пісьменнасці малодшых школьнікаў»
29 красавіка 2017 года ў рамках II Міжнароднага фестывалю-конкурсу дзіцячай і моладзевай творчасці «Дзеці планеты» на псіхолага-педагагічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна прайшла адкрытая лекцыя «Сучасныя падыходы да фарміравання арфаграфічнай пісьменнасці малодшых школьнікаў» дацэнта кафедры філалагічных дысцыплін і методыкі іх выкладання ў пачатковай школе Iнстытута педагогікі і псіхалогіі адукацыі (IППА) Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта (МГПУ), кандыдата педагагічных навук, дацэнта Вольгі Яўгенаўны Курлыгінай.
В.Я. Курлыгіна – вядомы расійскі метадыст, аўтар і сааўтар падручнікаў і дапаможнікаў па методыцы навучання рускай мове для педагагічных ВНУ, буквара, вучэбных дапаможнікаў па рускай мове і літаратурным чытанні.
Слухачамі лекцыі сталi каля 130 чалавек – выкладчыкаў, слухачоў IПКП, студэнтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна, метадыстаў вучэбна-метадычных аддзелаў адукацыі, спорту і турызму Ленінскага і Маскоўскага раёнаў г. Брэста, намеснікаў дырэктараў дзяржаўных устаноў адукацыі г. Брэста па вучэбнай працы (пачатковыя класы), настаўнікаў пачатковых класаў г. Брэста.
Тэма адкрытай лекцыі выклікала жывую цікавасць аўдыторыі. В.Я. Курлыгіна ў даступнай і зразумелай форме выклала метады і прыёмы, якія спрыяюць не толькі павышэнню арфаграфічнай пісьменнасці малодшых школьнікаў, але і садзейнічаюць павышэнню цікавасці вучняў пачатковых класаў да самога працэсу навучання рускай мове. Падача тэарэтычнага матэрыялу суправаджалася паказам змястоўных слайдаў, якія раскрывалі даволі складаныя паняцці, тэрміны, выказванні. Заяўленыя ў лекцыі пытанні былі раскрыты падрабязна, дакладна і глыбока. Неабходна таксама адзначыць высокую культуру маўлення лектара і валоданне метадамі ўключэння слухачоў у абмеркаванне пытанняў. Матэрыял быў пададзены настолькі жыва і цікава, што пасля заканчэння лекцыі прысутныя не хацелі разыходзіцца, задавалі пытанні, уступалі ў гутарку з лектарам. Слухачы лекцыі многае занатавалі для сябе з мэтай выкарыстання ў сваёй працы.
Прысутныя шчыра падзякавалі Вольгу Яўгенаўну за яе выступ i выказалі меркаванне, што такія мерапрыемствы вельмі карысныя, эфектыўныя і садзейнічаюць больш глыбокаму пагружэнню ў змест заяўленай тэмы, абмену вопытам.
Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання