-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Адкрыццё музейнай экспазіцыі «Ад настаўніцкага інстытута да класічнага ўніверсітэта: этапы станаўлення БрДУ імя А.С.Пушкіна»
1 кастрычніка 2015 года ў навучальным корпусе № 1 адбылося ўрачыстае адкрыццё музейнай экспазіцыі, прысвечанай 70-гадовай гісторыі ўніверсітэта. Адкрываючы музейную экспазіцыю, рэктар універсітэта Ганна Мікалаеўна Сендзер адзначыла ўнікальнасць прадстаўленых на экспазіцыі матэрыялаў, якія дазваляюць пагрузіцца ў шматгадовую гісторыю развіцця ўніверсітэта ад моманту стварэння ў 1945 г. настаўніцкага інстытута да цяперашняга часу, успомніць прафесараў, выкладчыкаў, дацэнтаў, для якіх універсітэт стаў справай усяго жыцця. Ганна Мікалаеўна падзякавала стваральнікам музейнай экспазіцыі Уладзіміру Адамавічу Сенькаўцу, загадчыку кафедры беларускага літаратуразнаўства, і Мікалаю Канстанцінавічу Якімовічу, намесніку дэкана па вучэбнай працы сацыяльна-педагагічнага факультэта, за рэалізацыю важнага для ўсяго калектыву праекта.
Прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі Уладзімір Анесціевіч Плецюхоў, які ўзначальваў універсітэт у 1999-2002 гг., падзяліўся ўспамінамі, выкліканымі музейнай экспазіцыяй (Уладзімір Анесціевіч працуе ва ўніверсітэце з 1970 года).
Уладзімір Адамавіч Сенькавец падзякаваў усім работнікам і ветэранам універсітэта, якія аказалі дапамогу ў падборы матэрыялаў для музейнай экспазіцыі, і выказаў надзею на тое, што экспазіцыя будзе папаўняцца ўнікальнымі гістарычнымі матэрыяламі, якія адлюстроўваюць развіццё ўніверсітэта.
Прэс-служба ўніверсітэта