Адкрыццё Трэцяга працоўнага семестра – 2022

Трэці працоўны семестр – 2022 года адкрыты ў БрДУ імя А.С. Пушкіна 17 мая. Па традыцыі ўрачыстае мерапрыемства прайшло ў МК “Брэсцкая крэпасць-герой”. У Год гістарычнай памяці на гэтай свяшчэннай зямлі да пачатку лінейкі ўдзельнікі ўрачыстасці ўсклалі кветкі да Вечнага агню і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

  

Начальнік штаба працоўных спраў Іван Дзяркач рапартаваў пра гатоўнасць студэнтаў да працоўнага лета рэктару Ганне Сендзер. Уручаючы працоўныя пуцёўкі педагагічным, добраахвотніцкім, сервісным і будаўнічым атрадам, Ганна Мікалаеўна адзначыла: БрДУ імя А.С. Пушкіна ганарыцца тым, што студэнты ўніверсітэта – сапраўдныя патрыёты сваёй краіны, адказныя, мэтанакіраваныя маладыя людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія кожнае лета працуюць у будатрадах і робяць усё магчымае для росквіту Брэстчыны і ўсёй Беларусі. Са пажаданнямi да байцоў таксама звярнуліся дырэктар мемарыяльнага комплексу Рыгор Бысюк і першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта БРСМ Юрый Сегянюк. Студэнты паабяцалі добрасумленна выконваць пастаўленыя перад імі задачы і падтрымліваць традыцыі будатрадаўскага руху. У гэтым годзе больш за 30 будатрадаў БрДУ будуць працаваць на самых розных аб’ектах нашай краіны.

  

Падзяліцца: