-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Адкрыты дыялог Міністра адукацыі са студэнтамі БрДУ імя А.С. Пушкіна
Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка 4 чэрвеня сустрэўся са студэнцкім актывам БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Рэктар універсітэта Ганна Сендзер прадставiла аўдыторыі аўтарытэтных гасцей – Ігара Васільевіча i начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Юрыя Прасмыцкага.
Ва ўступным слове Ігар Карпенка сцісла расказаў пра стан і перспектывы развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дыялог студэнтаў з міністрам пачаўся з абмеркавання змен у Кодэксе аб адукацыi. Размова вялася таксама пра выкарыстанне ў працэсе навучання лічбавых і камп’ютарных тэхналогій. На думку Ігара Карпенкі, актыўнае выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій уплывае на працэс навучання не заўсёды станоўча. Найбольш востры недахоп – гэта немагчымасць зносін педагогаў і вучняў у рэжыме рэальнага часу.
У ходзе сустрэчы маладыя людзі пацікавіліся, што міністр адукацыі ўкладвае ў паняцці “патрыятызм” і “грамадзянскасць”. Іх хвалюе тэма захавання памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. А яшчэ студэнты пацікавіліся, як ва ўстановах адукацыі ідзе вакцынацыя і ці вядзе сам міністр здаровы лад жыцця, якімі відамі спорту захапляецца.
Напрыканцы сустрэчы Ігар Карпенка пажадаў студэнтам поспехаў і параіў ім выкарыстоўваць усе наяўныя магчымасці для падрыхтоўкі сябе да прафесійнай дзейнасці.
Візіт Ігара Васільевіча Карпенкі ў БрДУ імя А.С. Пушкіна заўсёды праходзіць у цёплых, даверлівых абставінах. І на гэты раз гутарка з міністрам атрымалася змястоўнай і карыснай. Ганна Сендзер падзякавала Ігару Васільевічу за сустрэчу.