-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Адкрыты дыялог з філолагамі
8 снежня адбылася сустрэча студэнтаў філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна з рэктарам універсітэта, доктарам педагагічных навук, прафесарам Ганнай Мікалаеўнай Сендзер.
Мерапрыемства праходзіла ў фармаце «адкрытага дыялогу»: Ганна Мікалаеўна давала прамыя і дакладныя адказы на ўсе зададзеныя ёй пытанні. Кола тэм, што цікавіла прысутных, было шырокае – пыталіся пра выбар прафесіі, пра якасці, якія дапамаглі стаць доктарам педагагічных навук і «дарасці» да пасады рэктара ўніверсітэта, пра сям’ю, хобі, пра прынцыпы, што ляжаць у аснове ўзаемаадносін з калектывам выкладчыкаў, супрацоўнікаў, студэнтаў.
Цікавіла прысутных і актуальнае для моладзі пытанне працаўладкавання за мяжой. Ганна Мікалаеўна развеяла ілюзіі тых, хто быў упэўнены, што адразу атрымае там годную зарплату, жыллё. У якасці прыкладу рэктар праінфармавала студэнтаў аб сваёй паездцы ў Швейцарыю, якая паказала, наколькі моцна перабольшаны ходкія ўяўленні пра сацыяльныя гарантыі ў Еўропе. Аповед Ганны Мікалаеўны прадэманстраваў студэнтам, што дзейнасць рэктара грунтуецца на выверанай грамадзянскай пазіцыі і шчырай адданасці сваёй краіне: «Калі мы пакідалі Швейцарыю, нас запрасілі наведаць гэтую краіну зноў. Але я адказала: “Не, лепш вы да нас прыязджайце”».
Затым размова павольна перайшла да надзённых студэнцкіх праблем. Ганна Мікалаеўна запэўніла, што ўсе, хто ў гэтым годзе пакіне сцены роднага БрДУ, атрымаюць сваё першае працоўнае месца, у чым кіраўніцтва ўніверсітэта акажа ім усямерную дапамогу. На пытанне студэнткі-першакурсніцы аб хваляванні перад першай сесіяй Ганна Мікалаеўна адказала так: «Для вас гэта перыяд адаптацыі. Таму мы, выкладчыкі, будзем ставіцца да вас з разуменнем. Аднак гэта не здымае адказнасці з саміх студэнтаў: вучыцца трэба на поўную сілу з самага пачатку, паколькі званне студэнта філфака БрДУ не толькі ганаровае, але і адказнае».
Ніводнае зададзенае пытанне не засталося без кампетэнтнага, пераканаўчага адказу. Ганна Мікалаеўна падкрэсліла, што яна заўсёды адкрытая для канструктыўнага дыялогу і гатовая, у тым ліку і па тэлефоне, аказаць неабходную дапамогу кожнаму студэнту, які звярнуўся да яе.
Сустрэча з рэктарам, што прайшла на філалагічным факультэце, у чарговы раз прадэманстравала ўвагу кіраўніцтва ўніверсітэта да студэнцкай моладзі і клопат аб ёй.
Антон Папоў,
студэнт 4 курса спецыяльнасці «Журналістыка (друкаваныя СМІ)»