-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Адкрыты міжфакультэцкі конкурс «Грамацей-2014»
30 верасня 2014 года адбыўся чарговы адкрыты міжфакультэцкі конкурс «Грамацей-2014», які штогод арганізуецца кафедрай агульнага і рускага мовазнаўства. Удзельнікамі конкурсу сталі 27 студэнтаў філалагічнага, фізіка-матэматычнага і псіхолага-педагагічнага факультэтаў і факультэта замежных моў, а таксама 23 вучні шасці гімназій і двух ліцэяў горада.
У гэтым годзе конкурс быў прысвечаны 150-годдзю з дня нараджэння выдатнага рускага лінгвіста А.А.Шахматава. Студэнткі IV курса Алеся Сіманоўская і Ганна Пакала падрыхтавалі кароткае паведамленне і мультымедыя-прэзентацыю пра акадэміка А.А.Шахматава. З цікавасцю выслухалі ўдзельнікі конкурсу і паведамленне студэнткі IV курса Вольгі Каліноўскай аб самых новых арфаграфічных слоўніках, якія ёсць ва ўніверсітэце.
Конкурсная праграма складалася з двух этапаў: дыктоўка (па тэксце прыпавесці П.Каэльа «Тры кедры») і карэктурнае заданне (выпраўленне арфаграфічных і пунктуацыйных памылак).
У выніку сярод студэнтаў філалагічнага факультэта 1-е месца заняла Аліна Пілецкая (III курс), 2-е месца – у Ірыны Некрашэвіч (IV курс), 3-е – у Анастасіі Румак (II курс).
Сярод студэнтаў іншых факультэтаў 1-е месца заняла Яна Крылова (факультэт замежных моў, І курс); 2-е месца – Анастасія Дзямчук (факультэт замежных моў, І курс), 3-е месца – Юлія Шаўчук (фізіка-матэматычны факультэт, V курс).
Сярод школьнікаў упэўненым лідарам стаў Дзмітрый Суганяеў (гімназія №1), на 2-м месцы – Ксенія Якоўчыц (ліцэй №1), 3-е месца падзялілі Марта Велінец (гімназія №6) і Алеся Палейка (гімназія №2).
Пасля конкурсу для школьнікаў была арганізавана экскурсія па факультэце з выступленнем агітбрыгады студэнтаў IV курса.
Кафедра агульнага і рускага мовазнаўства