-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Адкрыты турнір па дзюдо
28 лютага пачалося ўзважванне ўдзельнікаў адкрытага турніру па дзюдо Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Спаборніцтвы мелі актуальны характар, будучы накіраванымі ў першую чаргу на адбор наймацнейшых спартсменаў у зборную каманду ўніверсітэта, а таксама на папулярызацыю і развіццё барацьбы ў сценах нашага ўніверсітэта, у тым ліку і сярод замежных студэнтаў, у якіх, дарэчы, гэты від спорту вельмі папулярны.
1 і 2 сакавіка рабяты спаборнічалі ў сямі вагавых катэгорыях сярод юнакоў і трох вагавых катэгорыях сярод дзяўчат.
Першы дзень спаборніцтваў быў прысвечаны асабістым паядынкам, а другі – камандным спаборніцтвам «сценка на сценку». Удзельнікі прадэманстравалі цудоўную кідковую тэхніку і выдатны ўзровень падрыхтоўкі.
У цэлым у спаборніцтвах прыняло ўдзел каля 100 спартсменаў. Мужна змагаліся за перамогу прадстаўнікі нашага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, БФСТ «Дынама», ГА «Спартыўны клуб "Бусідо"», Брэсцкае вучылішча алімпійскага рэзерву, СДЮШАР № 1 г. Брэста.
Спаборніцтвы прайшлі на высокім прафесійным узроўні. Выдатная адзнака арганізацыі мерапрыемства была дадзена старшым трэнерам Брэсцкай вобласці па дзюдо Вячаславам Сцяпанавічам Рысем.
Паводле слоў галоўнага суддзі спаборніцтваў, старшага выкладчыка кафедры лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту Ігара Іосіфавіча Глебіка, спаборніцтвы прайшлі на добрым арганізацыйным узроўні і паслужылі выдатнай практыкай для студэнтаў-спартсменаў і студэнтаў, якія абслугоўвалі турнір у якасці суддзяў.
Пераможцы і прызёры спаборніцтваў атрымалі дыпломы ўніверсітэта і медалі ад прафсаюзнага камітэта студэнтаў. У недалёкай будучыні ва ўніверсітэце плануецца правядзенне спаборніцтваў па вольнай барацьбе, барацьбе самба і грэка-рымскай барацьбе.
Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба