-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Адкрыты ўніверсітэцкі конкурс прамоўніцкага майстэрства «Майстар слова–2017»
27 красавіка 2017 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна адбыўся адкрыты ўніверсітэцкі конкурс прамоўніцкага майстэрства «Майстар слова». Арганізатарамі конкурсу выступілі кафедра агульнага і рускага мовазнаўства, аддзел выхаваўчай працы з моладдзю і студэнцкі клуб БрДУ.
У 14 раз наш універсітэт сабраў у сваіх сценах аматараў красамоўства. Актавая зала ледзь змагла змясціць усіх ахвотных пабываць на свяце слова. Паводле добрай традыцыі сярод удзельнікаў конкурсу былі не толькі студэнты (прадстаўнікі сямі факультэтаў БрДУ), але і вучні Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М. Машэрава, ліцэя № 1, гімназіі № 3, гімназіі № 4 і сярэдняй школы № 1 г. Брэста. Конкурс любяць многія, пра гэта кажа і той факт, што некаторыя канкурсанты ўдзельнічаюць у ім ужо не першы раз і адточваюць сваё майстэрства, каб падняцца на вышэйшую прыступку.
Конкурс праходзіў у тры этапы. У першым туры ўдзельнікі выступілі з загадзя падрыхтаваным публічным выступленнем на тэму «Падзеі, людзі і іх справы». Тэмы выступленняў былі разнастайныя: удзельнікі конкурсу прапаноўвалі тварыць дабро дзеля выратавання жыццяў і прыводзілі канкрэтныя прыклады, як гэта зрабілі іншыя людзі; расказвалі пра нашых таленавітых сучаснікаў і пра першаадкрывальнікаў мінулага стагоддзя; гаварылі пра тое, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі маюць неабмежаваныя магчымасці і дапамагаюць іншым людзям; далучалі да свету навукі і вучылі задаваць пытанні, каб пазнаць свет. Шмат эмоцый у залы выклікаў аповед канкурсанткі Марыі Дудар пра тое, як яе дзядзька ахвяраваў сабой у баі дзеля выратавання жыцця таварышаў. Разам з Ігнатам Місіюком гледачы ганарыліся яго бабуляй, настаўніцай рускай мовы і літаратуры. А Дзмітрый Туцкі прымусіў нас па-іншаму паглядзець на бытавыя праблемы і дамашнія абавязкі, і запэўніў нас, што гэта неабходна рабіць дзеля іншых людзей.
У фінале за званне лепшага прамоўцы змагаліся 10 чалавек. Іх чакалі яшчэ два туры.
Другі тур – конкурс дыктараў «Голас часу» – прадэманстраваў, што практычна ўсе ўдзельнікі добра справіліся з задачай, пісьменна і выразна прачытаўшы прапанаваныя тэксты.
Трэці тур называўся «Мудрасць адным радком» і праходзіў у рэжыме рыторыкі хуткага рэагавання. Кожны з фіналістаў то з гумарам, а то і па-філасофску разгорнута растлумачыў прапанаваны афарызм.
Пераможцамі конкурсу сярод студэнтаў сталі:
- 1-е месца – Туцкі Дзмітрый (псіхолага-педагагічны факультэт),
- 2-е месца падзялілі Дудар Марыя (геаграфічны факультэт) і Лапыцька Елізавета (факультэт замежных моў),
- 3-е месца – Ігнатавец Таццяна (філалагічны факультэт), Радзюкова Наталля (факультэт замежных моў), Прывядзенец Аліна (фізіка-матэматычны факультэт).
Уладальнікам прыза глядацкіх сімпатый стаў студэнт гістарычнага факультэта Баранаў Дзмітрый. Акрамя таго, намінацыю «Сувязь стагоддзяў» атрымаў студэнт гістарычнага факультэта Склізкоў Дзмітрый, у намінацыі «Крэатыўнасць і аптымізм» быў узнагароджаны студэнт геаграфічнага факультэта Гусейнаў Раман, намінацыя «За адпаведнасць вобразу» дасталася студэнтцы сацыяльна-педагагічнага факультэта Болсун Анастасіі, а намінацыя «За арыгінальнасць раскрыцця тэмы» была прысуджана студэнтцы факультэта замежных моў Жанкевіч Вікторыі.
Сярод вучняў прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
- 1-е месца – Машчук Елізавета (Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М. Машэрава),
- 2-е месца – Місіюк Ігнат (гімназія № 3 г. Брэста),
- 3-е месца – Мікуц Эрык (сярэдняя школа № 1 г. Брэста).
Выступленні школьнікаў былі яркімі і цікавымі і ніколькі не саступалі прамовам студэнтаў. Дарэчы, два мінулагоднія вучні, якія ўдзельнічалі ў «Майстры слова-2016», сталі студэнтамі нашага ўніверсітэта.
Пераможцы конкурсу «Майстар слова» адправяцца прадстаўляць Брэстчыну на Міжнародным конкурсе прамоўніцкага майстэрства «Цыцыроній – 2017», які пройдзе ў маі на базе Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.
Грыцук Ларыса Мікалаеўна, старшы выкладчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства