Адкрыўся IV міжнародны Пушкінскі фестываль “Сябры, выдатны наш саюз...”

12 мая 2014 года ва ўніверсітэце адкрыўся IV міжнародны Пушкінскі фестываль “Сябры, выдатны наш саюз...”. Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца кафедра тэорыі і гісторыі рускай літаратуры, Рускі культурна- адукацыйны цэнтр імя А.С.Пушкіна ўніверсітэта, упраўленне адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. У 2014 годзе суарганізатарам конкурсу стала Брэсцкае аддзяленне Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Урачыстае адкрыццё фестывалю адбылося ў актавай зале вучэбнага корпуса №2 БрДУ імя А.С.Пушкіна. З прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў фестывалю звярнуліся Т.В.Сянькевіч, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры, І.Г.Матыцына, прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай працы БрДУ імя А.С.Пушкіна, І.В.Чоўжык, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, А.М.Маслава, кіраўнік Брэсцкага аддзялення Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, В.А.Фелькіна, дэкан філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С.Пушкіна.

Запамінальным стала прывітанне пастаянных удзельнікаў фестывалю – вучняў ДБАУ САШ №1989 Цэнтра адукацыі г.Масквы. Мілена Спірыдонава, Андрэс Карапецян, Багдан Пучкоў, Ірына Скварцова выступілі з танцавальным нумарам “Руская кадрыля”. У канцэртнай праграме, прысвечанай адкрыццю фестывалю, прынялі ўдзел салісты ўзорнай эстраднай студыі “Тарарам” БДАЦМТ пад кіраўніцтвам Л.К.Герасевіч, узорны клуб бальна-спартыўнага танца “Вікторыя” (кіраўнікі – Н.В.Іванова і В.У.Іваноў).

Наперадзе тыдзень багатай і разнастайнай конкурснай праграмы. Пажадаем усім удзельнікам Пушкінскага фестывалю поспеху і, вядома, перамогі!

Кафедра тэорыі і гісторыі рускай літаратуры,
Рускі культурна-адукацыйны цэнтр імя А.С.Пушкіна

Падзяліцца: