Адрыццё мастацкай выставы «Паветра лёсу», прысвечанай творчасці Э. Ажэшкі

12 студзеня 2018 года ў Мастацкім музеі г. Брэста адбылося адкрыццё мастацкай выставы «Паветра лёсу», прысвечанай творчасці беларуска-польскай пісьменніцы Э. Ажэшкі.

На выставе прадстаўлены работы, выкананыя ў тэхніках алейнага і акварэльнага жывапісу, лінагравюры і манатыпіі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і інш. Творчыя работы ўдзельнікаў выставы з’яўляюцца мастацкай інтэрпрэтацыяй матываў твораў Э. Ажэшкі і вынікам пленэру, прысвечанага памяці пісьменніцы, які быў праведзены ў вёсцы Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці пры спонсарскай падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў г. Брэсце. Таксама ў склад выставачнай экспазіцыі ўвайшлі вучэбна-творчыя работы па матывах твораў Э. Ажэшкі, якія выканалі ў рамках вучэбнай дысцыпліны «Дэкаратыўны жывапіс» студэнты 3-га курса спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы» пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі Макарэвіч Ю.М.

Удзельнікі выставы: выкладчыкі мастацкіх дысцыплін кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі БрДУ імя А.С. Пушкіна, студэнты 3-га і 4-га курсаў спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы», удзельнікі творчай студыі «Повязь».

Куратары выставы: выкладчыкі кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі БрДУ імя А.С. Пушкіна Марчук М.У. і Макарэвіч Ю.М.

Тэкст падрыхтавала выкладчык кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі Макарэвіч Ю.М.

http://www.realbrest.by/novosti/brestskaja-krepost/otkrytie-vystavki-pavetra-lyosu-posvjaschennoi-tvorchestvu-yelizy-ozheshko.html

http://virtualbrest.by/news52576.php

Падзяліцца: