-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Адукацыя без межаў»
26 кастрычніка Брэст прымаў удзельнікаў праекта «Экспрэс ААН-70: на шляху да партнёрства для развіцця». Сярод іх былі пасланцы ААН, дыпламаты, артысты, студэнты. У горадзе над Бугам абмяркоўваліся пытанні гендарнай роўнасці, магчымасці атрымання якаснай адукацыі для ўсіх, дзейнасць Інстытута трэцяга ўзросту і прафарыентацыя падлеткаў. У Цэнтры моладзевай творчасці ўвесь дзень працавалі розныя выставы, прайшлі майстар-класы, семінары, дыскусіі, трэнінгі.
У гонар гэтай грандыёзнай падзеі EPAM абвясціў конкурс App4Education, задача якога – распрацаваць праект, што дапаможа Беларусі дасягнуць адной з мэтаў устойлівага развіцця – гарантаваць інклюзіўную адукацыю, даступную кожнаму чалавеку. У конкурсе прынялі ўдзел больш за сто праектаў, прадстаўленых з розных куткоў Беларусі. Фіналістам конкурсу і лепшым у намінацыі «Адукацыя без межаў» прызнаны праект «Беларуска-польская інтэрнэт-алімпіяда па матэматыцы», распрацаваны загадчыкам кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі А.П. Грынько і аспірантам кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі В.Я. Лагвіновічам.