-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Адзін свет – адна мара»
«Адзін свет – адна мара!» – пад такім дэвізам 1 верасня прайшла ўрачыстая лінейка для першакурснікаў нашага ўніверсітэта. Канцэпцыяй для свята быў абраны фармат Алімпійскіх гульняў, і прычын таму шмат. Юніёры-студэнты, як і ўдзельнікі адной з галоўных падзей года – Алімпійскіх гульняў у Рыа, гэтым летам праходзілі кваліфікацыйныя ўступныя выпрабаванні. Пераступіўшы парог універсітэта, кожны з іх удзельнічае ў спаборніцтвах у гнуткасці розуму, камунікатыўнай лоўкасці, фізічнай вынослівасці, творчасці і многім іншым. Усе першакурснікі, як і спартсмены, аб’яднаны адной мэтай – дасягнуць сваіх вышынь, устанавіць новыя рэкорды ў вучэбным і пазанавучальным жыцці.
Ганаровае права падняць алімпійскі ўніверсітэцкі сцяг пад гукі гімна было даверана: Марыне Самкевіч, студэнтцы 1 курса факультэта фізічнага выхавання, прызёру першынства Еўропы па спартыўнай акрабатыцы, майстру спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа, і Адаму Нікалаевічу, студэнту 1 курса гістарычнага факультэта, пераможцу 3-га этапу Рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі.
Рэктар універсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар Г.М. Сендзер павітала першакурснікаў і пажадала ім перамог у атрыманні ведаў, творчасці, спартыўных спаборніцтвах. Ганна Мікалаеўна адзначыла, што рабяты могуць развіваць свае таленты ў розных секцыях, студыях і гуртках, што працуюць у нашым універсітэце.
Пацвярджэннем гэтаму сталі выступленні спартыўных і творчых «зорак» нашай альма матар, сярод якіх чэмпіёнкі Рэспублікі Беларусь па спартыўнай аэробіцы, майстры спорту, студэнты факультэта фізічнага выхавання Валерыя Болдырава і Ганна Аляксюк (трэнер – Л.С. Цітова), вакалісты студыі «Ступені» (кіраўнік – Л.І. Борсук) і выхаванцы студыі эстрадных танцаў «One Way» (кіраўнік – Ю.Д. Мартынюк).
Наперадзе ў рабят мноства цікавых адкрыццяў і перамог. Пажадаем ім поспеху і ў добры шлях!
Студэнцкі клуб