-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Адзінства ў працы
Гісторыя правядзення суботнікаў пачалася 100 гадоў таму. 20 красавіка 2019 года ў рэспубліканскім суботніку па ўсёй краіне ўзялі ўдзел амаль тры мільёны беларусаў. Праца па акультурванні малой радзімы згуртавала кіраўніцтва, дэканаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў структурных падраздзяленняў і студэнтаў (у ліку якіх актывісты першаснай арганізацыі «БРСМ», валанцёры і лідары студэнцкага самакіравання) нашага ўніверсітэта. Каманда БрДУ з мётламі, граблямі і рыдлёўкамі актыўна працавала каля карпусоў, інтэрнатаў універсітэта, а таксама на Ковельскай шашы.
Сэнс удзелу ў суботніку кожны вызначыў для сябе сам: хтосьці хацеў пацямнелыя за зіму вуліцы зрабіць ярчэйшымі, хтосьці – унесці свой уклад у захаванне пейзажнай прыгажосці любімага горада, а хтосьці – уласным прыкладам паказаць, што актыўна і з задавальненнем рыхтуецца да тысячагоддзя Брэста.
Працоўнай марафон аб’яднаў работнікаў і студэнтаў БрДУ ў жаданні рабіць горад і краіну прыгажэйшымі. Члены нашага калектыву ўпэўнены, што ў гэты дзень іх адзінства – у працы. А прырода адгукнулася на цяпло і клопат чалавечых рук фарбамі і зелянінай.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб