-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Агляд-конкурс на лепшую кухню ў інтэрнатах універсітэта
На працягу двух тыдняў жыллёва-бытавая камісія прафкама студэнтаў сумесна са студсаветам інтэрнатаў падчас правядзення рэйдаў-праверак агледзела кухні ва ўсіх 5 інтэрнатах БрДУ імя А.С. Пушкіна. Вынікі агляду-конкурсу на лепшую кухню ў інтэрнатах універсітэта былі падведзены 26 лістапада на пасяджэнні прафсаюзнага камітэта.
У адпаведнасці з палажэннем аб конкурсе кухні ацэньваліся па наступных крытэрах:
- санітарны і эстэтычны стан,
- якасць дзяжурства (адпаведнасць графіку, наяўнасць альбо адсутнасць пісьмовых заўваг па кухні),
- стаўленне да прадметаў агульнага карыстання,
- выкананне правіл тэхнікі бяспекі і энергазберажэння.
Адборачны этап прайшлі 13 кухняў усіх інтэрнатаў. Лепшымі сталі:
- у інтэрнаце № 1 – кухня на 2 паверсе ў правым крыле (стараста кухні Пракапчук Яна Віктараўна, гістарычны факультэт, 3 курс);
- у інтэрнаце № 2 – кухня на 1 паверсе ў левым баку (стараста кухні Салівончык Леанід Леанідавіч, фізіка-матэматычны факультэт, 5 курс);
- у інтэрнаце № 3 – кухня на 4 паверсе ў правым крыле (стараста кухні Шылоўская Эвеліна Паўлаўна, псіхолага-педагагічны факультэт, 5 курс);
- у інтэрнаце № 4/1 – кухня ў блоку 610 (стараста кухні Палукашка Сафія Уладзіміраўна, фізіка-матэматычны факультэт, 3 курс);
- у інтэрнаце № 4/2 – кухня ў блоку 510 (стараста кухні Бандарук Алёна Генадзьеўна, сацыяльна-педагагічны факультэт, 2 курс).
Усе пераможцы атрымалі ад прафсаюзнага камітэта студэнтаў падарункавыя сертыфікаты.
Прафкам студэнтаў