Акцыя «Фізмат піша дыктоўку»

7 і 8 верасня ў рамках Тыдня ведаў на фізіка-матэматычным факультэце адбылася акцыя «Фізмат піша дыктоўку».

Ужо трэці год запар студэнты першага, другога і трэцяга курсаў фізіка-матэматычнага факультэта спрабуюць свае сілы ў пісьменнасці. «Існуе меркаванне, што студэнты-фізматаўцы добра ведаюць свае профільныя прадметы і пры гэтым не надаюць дастатковай увагі родным мовам. Хочацца адмовіцца ад гэтага стэрэатыпа», – расказвае арганізатар мерапрыемства Аляксандр Уладзіміравіч Дзямідчык, намеснік дэкана фізіка-матэматычнага факультэта па навуковай працы, дацэнт кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі.

Ідэя мерапрыемства перагукаецца са штогадовай расійскай адукацыйнай акцыяй «Татальная дыктоўка».

У гэтым годзе тэма дыктоўкі на беларускай мове гучала як «Праца тваіх рук». Такі тэкст матывуе студэнтаў яшчэ раз задумацца над сваім выбарам прафесійнай скіраванасці.

Падзяліцца: