Акцыя «Пажаданні алімпійцам Брэстчыны»

20 красавіка 2016 года студэнты ўсіх факультэтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна прынялі ўдзел у акцыі «Пажаданні алімпійцам Брэстчыны». Вельмі сімвалічна, што такое мерапрыемства праводзіцца напярэдадні Летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.

Рэктар універсітэта Г.М. Сендзер таксама пакінула пажаданне Алімпійцам Брэстчыны.

Мы спадзяёмся, што выказаныя ўдзельнікамі акцыі пажаданні і цёплыя на дарогу словы дапамогуць спартсменам годна прадставіць Беларусь на такім значным сусветным спартыўным старце.

Поспехаў усім алімпійцам!

Галавач М.В.,
дэкан факультэта фізічнага выхавання

Падзяліцца: