-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Алея культуры»
4 снежня 2015 года ў рамках агульнагарадскога праекта «Брэст – культурная сталіца Беларусі», а таксама конкурсу «Павер у сябе» Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна правёў экалагічную акцыю «Алея культуры». Эка-валанцёры біялагічнага факультэта разам з тымі, хто ўнёс сваю адчувальную лепту ў культурную прастору дарагога нам горада, высадзілі алею з васьмі маладых елак на тэрыторыі парку «1 Мая».
«Дэфіцыт зялёных насаджэнняў – гэта адна з вострых экалагічных праблем на сённяшні дзень. На мой погляд, высечка лясоў, знішчэнне зеляніны ў гарадах могуць пацягнуць за сабой негатыўныя наступствы, і гэта адаб’ецца на нашай будучыні. Таму ў рамках конкурсу «Павер у сябе», які праходзіў ва ўніверсітэце імя А.С. Пушкіна, я выбрала ўдзел у падобнай акцыі. Я хачу зрабіць горад зелянейшым. І воку прыемна, і карысна для гараджан. Хай дробнымі, але рэгулярнымі крокамі – мы дасягнем рэальных вынікаў у пабудове прыгожай будучыні», – расказвае студэнтка біялагічнага факультэта, удзельніца ўніверсітэцкага конкурсу «Павер у сябе» Малей Сняжана. «Алея культуры» – гэта выдатная магчымасць выхаваць у моладзі клопат пра прыроду і нагадаць жыхарам горада, што Брэст – культурная сталіца Беларусі.