-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Алімпійская ліцэнзія студэнта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна
29-30.04.2021 года ў Брэсце прайшоў Міжнародны турнір па лёгкаатлетычных кіданнях памяці заслужанага трэнера СССР Яўгена Міхайлавіча Шукевіча, адным з арганізатараў якога выступае Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна. Названы турнір уключаны ў каляндар Еўрапейскай федэрацыі легкай атлетыкі (International Throwing Competition Y. Shukevicha Prizes) і дае магчымасць пры выкананні ўстаноўленых нарматываў заваяваць ліцэнзію на права ўдзелу ў XXXII Алімпійскіх гульнях у Токіа (Японія) у 2021 годзе.
У першы дзень спаборніцтваў Аляксей Каткавец – студэнт III курса факультэта фізічнага выхавання Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна – з першай спробы кінуў кап’ё на 85,1 метра, выканаўшы тым самым кваліфікацыйны нарматыў для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях.
Віншуем Аляксея і жадаем яму перамогі на Алімпіядзе!
Кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту