Алімпіяда па рускай мове-2015

24 лютага адбылася ўжо традыцыйная для нашага ўніверсітэта алімпіяда па рускай мове сярод замежных навучэнцаў. Гэтае мерапрыемства праводзіцца з мэтай падтрымкі таленавітай моладзі, павышэння цікавасці да вывучэння рускай мовы, уключэння студэнтаў у навуковае і грамадскае жыццё ўніверсітэта. Колькасць удзельнікаў, якія жадаюць паспаборнічаць у ведах, год ад году павялічваецца. І гэта нас вельмі цешыць! Так, на ўніверсітэцкім этапе алімпіяды ў 5 секцыях дэманстравалі свае веды і ўменні 77 студэнтаў і слухачоў факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.  

 

Вось імёны лепшых:

Секцыя №1 (факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі)

1 месца – Арнольд Феліцыя
2 месца – Мерген Нурагдыеў (група № 1)
3 месца – Матназараў Бехзад (група № 1)

Секцыя №2 (1-2 курс, філалагічныя спецыяльнасці)

1 месца – Аджарава Мая (філалагічны факультэт, 2 курс)
2 месца – Нурыева Гульшат (факультэт замежных моў, 2 курс)
3 месца – Матназарава Індзіра (філалагічны факультэт, 2 курс)
4 месца – Ыбрайымаў Аллабердзі (факультэт замежных моў, 2 курс)
5 месца – Гарлыева Гульнур (філалагічны факультэт, 2 курс)

Секцыя №3 (1-2 курс, нефілалагічныя спецыяльнасці)

1 месца – Даўранава Нурана (біялагічны факультэт, 1 курс)
2 месца – Эшметаў Тэмурбек (фізіка-матэматычны факультэт, 2 курс)
3 месца – Мурадава Майса (фізіка-матэматычны факультэт, 2 курс)
4 месца – Файзуллаева Тавус (фізіка-матэматычны факультэт, 1 курс)
5 месца – Машарыпаў Асадбек (біялагічны факультэт, 1 курс)

Секцыя № 4 (3-5 курс)

1 месца – Авелекава Салтан (фізіка-матэматычны факультэт, 4 курс)
2 месца – Аннабердыева Шырын (філалагічны факультэт, 3 курс)
3 месца – Худайбердыеў Эзіз (факультэт замежных моў, 3 курс)
4 месца – Акназарава Азіза (факультэт замежных моў, 4 курс)
5 месца – Караева Гулшат (факультэт замежных моў, 3 курс)

Секцыя № 5 (магістранты)

1 месца – Ні Сян
2 месца – Цаа Жуй
3 месца – Ван Бінь
4 месца – Чжан Юйцін
5 месца – Чжан Чэньу

Наступны, міжуніверсітэцкі, этап алімпіяды адбыўся 5 сакавіка ў сценах нашай ВНУ. У конкурсах удзельнічалі 43 замежных навучэнцаў з Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна і з Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Гэта былі лепшыя рабяты, якія паспяхова прайшлі папярэднія выпрабаванні ў сваіх alma mater.

 

 

 

Пераможцамі міжуніверсітэцкай алімпіяды па рускай мове сярод замежных навучэнцаў сталі:

Секцыя № 1 (падрыхтоўчыя факультэты)

1 месца – Арнольд Феліцыя
2 месца – Матназараў Бехзад

Секцыя № 2 (1-2 курс, студэнты-філолагі з краін блізкага замежжа (для БрДУ імя А.С. Пушкіна) і студэнты нефілалагічных спецыяльнасцей з краін блізкага замежжа, якія атрымалі сярэднюю (базавую) адукацыю ў рускамоўнай школе (для БрДТУ)

1 месца – Аджарава Мая (філалагічны факультэт, 2 курс)
2 месца – Ыбрайымаў Аллабердзі (факультэт замежных моў, 2 курс)

Секцыя № 3 (1-2 курс, нефілалагічныя спецыяльнасці)

1 месца – Мурадава Майса (фізіка-матэматычны факультэт, 2 курс)
2 месца – Эшметаў Тэмурбек (фізіка-матэматычны факультэт, 2 курс)
3 месца – Даўранава Нурана (біялагічны факультэт, 1 курс)

Секцыя № 4 (3-5 курс)

1 месца – Авелекава Салтан (фізіка-матэматычны факультэт, 4 курс)
2 месца – Аннабердыева Шырын (філалагічны факультэт, 3 курс)
3 месца – Акназарава Азіза (факультэт замежных моў, 4 курс)

Секцыя № 5 (магістранты)

1 месца – Ні Сян
2 месца – Ван Бінь

Віншуем пераможцаў алімпіяд і жадаем усім нашым замежным навучэнцам поспехаў у вывучэнні рускай мовы!

Караба Вольга Аляксандраўна,
старшы выкладчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства

Падзяліцца: