Алімпіяда па рускай мове-2017

21 лютага 2017 года адбылася ўніверсітэцкая алімпіяда па рускай мове сярод замежных навучэнцаў, арганізаваная кафедрай агульнага і рускага мовазнаўства пры тэхнічнай падтрымцы аддзела рэалізацыі праграм давузаўскай падрыхтоўкі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.

У складанай барацьбе перамогу атрымалі самыя моцныя. Вось імёны пераможцаў:

  • Секцыя № 1 (слухачы падрыхтоўчага курса для замежных грамадзян Інстытута)
    • 1 месца – Хаджаеў Джошгун
    • 2 месца – Байраммухамедава Агулджэмал
    • 3 месца – Мурадава Айнур
    • 3 месца – Назараў Сердар
  • Секцыя № 2 (1-2 курс, студэнты філалагічных спецыяльнасцей)
    • 1 месца – Амірава Альфія(філалагічны факультэт, 2 курс)
    • 2 месца – Разметава Азіза(філалагічны факультэт, 1 курс)
    • 3 месца – Амінава Надзіра(факультэт замежных моў, 1 курс)
  • Секцыя № 3 (1-2 курс, студэнты нефілалагічных спецыяльнасцей)
    • 1 месца – Раўшэнава Гульшат(біялагічны факультэт, 2 курс)
    • 2 месца – Матназараў Бехзад(біялагічны факультэт, 2 курс)
    • 3 месца – Саідава Анора(юрыдычны факультэт, 1 курс)
  • Секцыя № 4 (3-5 курс, студэнты філалагічных і нефілалагічных спецыяльнасцей)
    • 1 месца – Аннабердыева Шырын (філалагічны факультэт, 5 курс)
    • 2 месца – Караева Гулшат (факультэт замежных моў, 5 курс)
    • 3 месца – Салтанава Хатыджа (філалагічны факультэт, 5 курс)

Наступны, міжуніверсітэцкі, этап алімпіяды адбыўся 24 лютага ў сценах Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. У конкурсах удзельнічалі замежныя навучэнцы з нашай ВНУ і з Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Пераможцамі сталі:

  • Секцыя № 1 (падрыхтоўчы курс для замежных грамадзян Інстытута БрДУ і факультэта давузаўскай падрыхтоўкі БрДТУ)
    • 3 месца – Мурадава Айнур
  • Секцыя № 2 (1-2 курс, студэнты з блізкага замежжа)
    • 1 месца – Амірава Альфія (філалагічны факультэт, 2 курс)
    • 2 месца – Разметава Азіза (філалагічны факультэт, 1 курс)
    • 3 месца – Амінава Надзіра (факультэт замежных моў, 1 курс)
  • Секцыя № 3 (1-2 курс, студэнты з далёкага замежжа)
    • 1 месца – Крэйфелс Кімберлі
  • Секцыя № 4 (3-5 курс, студэнты з блізкага замежжа)
    • 1 месца – Аннабердыева Шырын (філалагічны факультэт, 5 курс)
    • 2 месца – Салтанава Хатыджа (філалагічны факультэт, 5 курс)
    • 3 месца – Нурыева Гульшат (факультэт замежных моў, 4 курс)
  • Секцыя № 5 (магістранты)
    • 1 месца – Арнольд Феліцыя
    • 2 месца – Бердымырадаў Ахмед

Віншуем пераможцаў алімпіяд
і жадаем усім нашым замежным навучэнцам
поспехаў у вывучэнні рускай мовы!

Кафедра агульнага і рускага мовазнаўства

Падзяліцца: